Грамадства1111

Бондарава папрасіла прабачэння за Сялук, але зрабіла гэта без належнай павагі

Сумнавядомая даносчыца працягвае выбачацца.

«Паважаныя суграмадзяне! Жадаю сказаць, што калі я пісала пра тое, што Ганна Сялук змагарка, я памылялася, бо гэта не праўда. Інфармацыю заўсёды трэба правяраць», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Бондарава нядаўна, пабачыўшы прозвішча Сялук у праграме дзяржаўнага канцэрта разам з іншымі нямілымі ёй артыстамі, назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай. Праўда, хутка выдаліла допіс.

На мінулым тыдні ёй пазваніў вядомы беларускі пранкер-жартаўнік Андрэй Павук, прадставіўшыся афіцэрам КДБ і строга папрасіў больш не памыляцца:

«Я не ведала, хто яна такая, пакуль мне пра гэта не ўдакладнілі», — пачала тады апраўдвацца Бондарава.

«Сур’ёзна, я не ведала. Пра гэта нідзе не пішуць. А я спецыяльна такую інфармацыю не стаўлю сабе за мэту шукаць. Я іншых людзей шукаю, па іншых працую», — дадала даносчыца, паспрабаваўшы перавесці стрэлкі на іншых дзеячаў культуры, якія ёй не падабаюцца.

Каментары11

  • Душечке двушечку
    07.06.2024
    Не прокатит. Только отсидка, двушечка.
  • Вышэй за бога
    07.06.2024
    Ты просишь без уважения...
  • Пара выключыць з ВНУ
    07.06.2024
    Яе ўжо выключылі з універсітэта, ці яшчэ не?
    Пара выключыць. Не можа такое стварэнне працаваць настаўнікам у школе. Будзе дзецям распавядаць, якія дрэнныя члены сям'і Лукашэнкі. А потым небрежно казаць: ой, я не ведала хто гэта.
    Падарве ў дзяцей увесь давер да дзяржавы.

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах25

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузінская мара» перамагае ў правінцыі, прайграе ў вялікіх гарадах 5

Расія і Іран дзейнічаюць у ЗША супраць адзін аднаго. Пра гэта сведчаць сакрэтныя дакументы8

«Выжыла і гэтаму радая». Таццяна Караткевіч расказала, што адчувала падчас зняволення22

«Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны!» Саліст «Пятлі прыхільнасці» адказаў на хэйт з боку расіян31

Уладальнік «Савушкавага прадукта» і «Санта-Брэмара» тры гады жыве ў Варшаве22

Памёр Алег Елісеенкаў

Прайшла эпоха. Культавая сацсетка Ask.fm спыняе працу3

Пасля прызначэння даты выбараў «экстрэмістаў» прымушаюць падпісаць адмысловую паперу6

Беларуска расказала, як бюджэтна за тры тыдні наведаць сем еўрапейскіх краін і два моры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах25

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах

Галоўнае
Усе навіны →