Меркаванні77

Спроба сфармаваць рэгіянальнае лобі ў Расіі? Дзіўнасці візіту Лукашэнкі ў Іркуцк

Прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Іркуцк выглядаў спантанным і нагадваў хутчэй прыватны, чым рабочы, падмячае былы дыпламат Павел Мацукевіч.

Губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў і Аляксандр Лукашэнка на возеры Байкал. Фота: БелТА

Візіт Лукашэнкі ў гэты расійскі рэгіён адбыўся 4-5 чэрвеня.

«Абодва бакі скарысталіся аказіяй: Лукашэнка быў з дзяржаўным візітам у Манголіі, якая практычна суседнічае з Іркуцкай вобласцю (праз Бурацію), і па шляху назад у Мінск зрабіў прыпынак, працягнуўшы тым самым сваю камандзіроўку.

Дзіўным з'явілася тое, што ён прыбыў у Іркуцк з Улан-Батара фактычна ў адзіноце, не лічачы аховы, журналісцкага пула і Мікалая. Куды і чаму падзеліся ўсе шматлікія галіновыя міністры, якія суправаджалі яго ў Манголіі, незразумела»,

 — піша былы дыпламат у сваім тэлеграм-канале.

У Іркуцку не было галіновых міністраў і кіраўнікоў канцэрнаў, толькі амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

«Ён сустракаў Лукашэнку ля трапа і замяніў сабой усю світу на перамовах з губернатарам і ўсіх іншых прагулачных і дзелавых мерапрыемствах, як наведванне авіяцыйнага завода, напрыклад.

Праўда, амбасадар Беларусі ў Расіі мае статус віцэ-прэм'ера і, як запэўніваў у Іркуцку сам Лукашэнка, узначальвае другі беларускі ўрад, які ў Маскве. Пад ім маецца на ўвазе пухлы штат пасольства Беларусі разам з аддзяленнямі па ўсёй Расіі».

Дзіўным у гэтым візіце, на думку Мацукевіча, было і тое, што сустрэча Лукашэнкі з губернатарам Іркуцкай вобласці нагадвала справаздачу аднаго перад адным. Магчыма, шматгадзінныя сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным сам-насам прыўзнялі аўтарытэт першага ў Расіі. А можа, тое, што Лукашэнка сам часта запрашае ў Мінск губернатараў, падкупляе іх.

«Такім немудрагелістым спосабам Мінск спрабуе сфармаваць рэгіянальнае лобі ў РФ, якое можа аказацца карысным на выпадак, калі ў Крамлі адбудуцца перамены. Няма гарантыі, што лобі спрацуе, калі ў Крамлі зменіцца настрой у дачыненні да беларускага хаўрусніка, але як прафілактычны сродак ад магчымых непрыемнасцяў ён цалкам прыдатны»,

— робіць выснову былы дыпламат.

Да таго ж, гэта можа дазволіць нарасціць беларускі экспарт у расійскія рэгіёны — у замену страчаным заходнім рынкам.

Каментары7

  • ром
    08.06.2024
    былы дыпламат ,,,,, все сразу понятно)
  • Лявон
    08.06.2024
    Пашкадуйце дзеда!, няма чаму! Трэ грошы адпрацоўваць, офіс усхваляць
  • НеДракахруст
    09.06.2024
    Здаецца адказ банальны. Хутчэй за ўсё стала дрэнна ў Манголіі (асабліва пасля негатыўнай рэакцыі тамтэйшых эліты і СМІ на ягоныя павучэнні і беліберду пра Чынгісхана), таму ён і затрымаўся там беспрэцэдэнтна доўга. Класціся ж ў тамтэйшы шпіталь было непрымальна (бо ад мангольскіх СМІ гэтага не схаваць). Але ж і бясконца там знаходзіцца без зразумелай для двара нагоды было непрымальна і трэба было з'язджаць. Але ж куды? Доўгі пералет адтуль ў Беларусь непад'ёмны, таму і вырашылі вяртацца дробнымі перабежкамі. Ад Улан-Батара да Іркуцка 515 км - пералет каля гадзіны. Ну і крыху падлячыцца на Байкале без нежаданай рэкламы.

    Пра стварэнне нейкага лоббі ў абыход Крамля на расейскай зямлі зараз - вельмі сумнеўна. Тэарэтычна гэта было магчыма шмат гадоў таму, калі Лукашэнка быў адносна малады, ў Расеі яшчэ захоўваліся рэшткі федералізма, было шмат губернатараў-камуністаў, а п'яны дзядуля Ельцын быў заклапочаны тым, каб не апынуцца ў Матроскай цішыні пасля антыкарупцыйных раследванняў генпракурора Скуратава, а сыйсці на пакой з залатым парашутам для сябе і сваёй сям'і. А зараз падобная актыўнасць на расейкай зямлі можа даволі хутка скончыцца сур'ёзнымі праблемамі з самалётам у паветры. Прыгожын і Уткін падтвердзяць.

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»10

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?1

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры10

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта25

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»10

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →