Чым яна гэта тлумачыць?
Трэцяя ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заявіла, што не выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы (Францыя). Пра гэта паведамляе журналіст Марыа Бакардзі ў сваіх сацсетках, піша Championat.com.
Пропуск Алімпіяды двухразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» патлумачыла перагружаным календаром і складанай зменай пакрыццяў.
Экс-першая ракетка свету Сабаленка гуляла на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе, дзе прайграла ўжо ў другім крузе.
Алімпійскі тэнісны турнір у Парыжы адбудзецца з 27 ліпеня па 4 жніўня на грунтавых кортах.
Нагадаем, што беларускія тэнісісты бралі медалі толькі ў Лондане-2012.
Вікторыя Азаранка і Максім Мірны заваявалі золата ў міксце, Вікторыя таксама ўзяла бронзу ў індывідуальным разрадзе.
Беларуска з Польшчы хацела выступаць на Алімпіядзе як нейтральная спартсменка, але не змагла
МАК назваў імёны першых беларускіх спартоўцаў, дапушчаных да Алімпіяды
За паўтара месяцы да Алімпіяды ў Сене выявілі кішачную палачку
На Алімпіядзе-2024 у Парыжы выступяць максімум 28 беларускіх спартоўцаў. І гэта катастрафічна мала
Стала вядома месца правядзення Зімовай Алімпіяды — 2034
Каментары