Зімовыя Алімпійскія гульні ў 2034 годзе, хутчэй за ўсё, пройдуць у амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці, дзе яны праводзіліся ў 2002 годзе.
Выканкам МАК зацвердзіў рэкамендацыю аб планах правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў 2030 і 2034 гадоў у Французскіх Альпах і Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) адпаведна.
Паведамляецца, што ў Альпах багатыя традыцыі зімовых відаў спорту і арганізацыі спаборніцтваў. Тут праходзяць чэмпіянаты свету, у Францыі адбыліся тры зімовыя Алімпіяды, у тым ліку і самая першая ў 1924 годзе ў Шамані.
Гульні-2030 маюць падтрымку муніцыпалітэтаў і цэнтральнай улады ў Парыжы.
Сталіцы Гульняў 2030 і 2034 гадоў афіцыйна будуць выбраныя на 142-й сесіі МАК у Парыжы ў ліпені.
На Алімпіяду-2030 таксама прэтэндаваў Стакгольм (з бабслейнай трасай у Рызе).
Зімовая Алімпіяда — 2026 пройдзе ў італьянскіх Мілане і Карціна-д'Ампеца з 6 па 22 лютага 2026 года.
Каментары