Як стала вядома выданню Mayday.team з некалькіх крыніц, ужо больш за месяц адміністрацыя бабруйскай ВК-2 нікому са зняволеных не падпісвае дазвол на кніжную бандэроль.
Увогуле, як пішуць магілёўскія праваабаронцы, правілы сталі больш суровымі год таму: з мінулага лета толькі два разы на працягу года і толькі паштовай бандэроллю можна было адправіць асуджаным не больш за пяць кніг вагой да 2 кг. Пры гэтым, назвы выданняў з указаннем аўтараў трэба было ўзгадняць з кіраўніцтвам калоніі.
Цяпер адміністрацыя ВК-2 неафіцыйна папярэдзіла асуджаных, што арыенціровачна ў ліпені чакае новага загаду, які будзе рэгламентаваць новы парадак атрымання кніжных бандэроляў. Пакуль ім дадзена ўказанне «паставіць кнігі на паўзу».
Верагодна, такая ж праблема можа быць і ў іншых калоніях Беларусі.
Каментары