У Бабруйскай калоніі адбыўся пажар — адміністрацыя спрабавала гэта схаваць
На месца выклікалі пажарныя разьлікі.
У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 адбыўся пажар.
Узгаранне адбылося 23 траўня ў будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама. Адміністрацыя калоніі хацела схаваць інцыдэнт, аднак на месца прыйшлося выклікаць пажарных, і пра ўзгаранне стала вядома, пішуць праваабаронцы Mayday.
З-за пажару здарылася моцнае задымленне. Аднак узгаранне аказалася нескладаным і было хутка ліквідавана. Супрацоўнікі МНС забаранілі пакуль выкарыстоўваць будынак з «атаваркай» для зняволеных.
Апошнія два гады ў калоніі сіламі зняволеных і за іх рахунак ідзе рамонт. Адміністрацыя хоча павялічыць памяшканні для перадач і кароткатэрміновых спатканняў.
Каментары