60% амерыканцаў хочуць замяніць Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў пасля дэбатаў
Сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў 21% лічыць, што Байдэна «дакладна не варта» мяняць.
60% рэспандэнтаў свежага апытання ў ЗША лічаць, што прэзідэнта Джо Байдэна варта «дакладна» або «імаверна» замяніць у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі пасля яго выступу на дэбатах у чацвер. Гэта было апытанне Morning Consult, апублікавана ў пятніцу для Axios, піша «Еўрапейская праўда»
Вынікі апытання 2 068 рэспандэнтаў пераклікаюцца з закуліснымі абмеркаваннямі дэмакратаў адносна перспектывы замены Байдэна на пасадзе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі.
Сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў 21% лічыць, што Байдэна «дакладна не варта» замяняць, а 20% — што «хутчэй за ўсё, не варта».
Калі рэспандэнтам прапанавалі выбраць паміж Байдэнам і былым прэзідэнтам Трампам, 45% выбралі прэзідэнта, а 44% — былога прэзідэнта.
Вынікі аказаліся аналагічнымі вынікам апытання, праведзенага пасля прызнання Трампа вінаватым у 34 крымінальных злачынствах, звязаных з фальсіфікацыяй дзелавой дакументацыі.
Апытанне сведчыць пра тое, што «прэзідэнт Джо Байдэн не страціў сваіх пазіцый перад Трампам», гаворыцца ў высновах Morning Consult.
Аднак, большасць рэспандэнтаў — 57% з тых, хто глядзеў дэбаты, — сказалі, што Трамп перамог Байдэна. Сярод іх 19% дэмакратаў, 60% незалежных і 93% рэспубліканцаў. Хібнасць апытання склала +/— 2 працэнтныя пункты.
Дональд Трамп у пятніцу ўзрадаваўся дрэннаму выступу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх дэбатах, якія прайшлі ў чацвер.
Байдэн прызнаў дрэннае выступленне на дэбатах з Трампам, але пакідаць гонку не плануе.
Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам
Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах
Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны
Падчас дэбатаў з Трампам Байдэн згадаў Беларусь
Трэці кандыдат. У Роберта Кенэдзі-малодшага ўсё больш шанцаў уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў ЗША
Каментары
Пакуль спадар Лукашэнка вагаўся і адкладаўся за кілішаваньнем Пяткевічых з Эйсманціхамі-Качаніхамі абвясьціць гомельскага сябра беларусафіла спадара Наўседы і найслыньнейшага ўраджэнца Беларусі ўсіх часоў спадар Мэлстроя каралём-пераемнікам, я саступаю спадару Мэлстрою месца кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад дэмпартыі.
І як спадара Мэстроя абяруць ўсе 50 штатаў паасобку і разам новым прэзыдэнтам, народ бсср застанецца бяз караля ў безуладзьдзі.
Яшчэ прапаную спадару Мэлстрою начальнікам Пэнтагону прызначыць спадара Азарава, былога міліцыянта, каб эміграцыйны народ бсср застаўся бязь сілавога блёку!
N.B. Апошнім сваім загадам на пасадзе прэзыдэнта будзе прапанава правапіснай камісыі амэрыканскае мовы акадэміі навук амэрыкі ўнесьці зьмену ў амэрыканскую мову каб замест "Belarus" было "Byelorussiya".