У курортным пасёлку Нарач з другой спробы прадалі савецкую базу адпачынку. Новы ўласнік плануе перарабіць яе пад гатэль.
База адпачынку «Нарач» размешчаная проста каля ўезду ў курортны пасёлак Нарач у Мядзельскім раёне. Побач знаходзіцца корпус санаторыя «Нарачанскі бераг». База працавала з 1965 года.
Аб'ект складаецца з двухпавярховага цаглянага будынка плошчай 239 кв. м і дзвюх гаспадарчых пабудоў. Да будынкаў прылягае зямельны ўчастак плошчай 26 сотак, які новы ўласнік атрымаў у арэнду на 42 гады.
Першы аўкцыён па продажы базы адпачынку не адбыўся. На другі зарэгістраваўся ўсяго адзін удзельнік, які і купіў аб'ект па пачатковай цане, павялічанай на 5%. Купля абышлася новаму ўладальніку ў 149,8 тыс. рублёў, або каля $47 тыс.
Базу адпачынку купіла прыватная кампанія, якая займаецца вытворчасцю вымяральных інструментаў і абсталявання для АЗС.
Каментары