Трамп абдумвае здзелку з Расіяй наконт акупаваных украінскіх тэрыторый — Politico
А таксама наконт пашырэння НАТА.
Дональд Трамп абдумвае здзелку, згодна з якой НАТА абавязваецца не пашырацца далей на ўсход — у прыватнасці, на Украіну і Грузію, — і вядзе перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб тым, якую частку ўкраінскай тэрыторыі Масква можа захаваць за сабой.
Пра гэта Politico расказалі звязаныя з ім эксперты.
Яшчэ адной часткай плана Трампа з'яўляецца двухузроўневая сістэма NATO. Гэтая ідэя ўпершыню была прапанаваная высокапастаўленым былым супрацоўнікам адміністрацыі Трампа, генерал-лейтэнантам у адстаўцы Кітам Келагам. Яна азначае, што краіны-члены, якія яшчэ аддаюць па 2% ВУП на абарону, «не будуць карыстацца шчодрасцю ў галіне абароны і гарантыямі бяспекі Злучаных Штатаў», піша выданне са спасылкай на аднаго эксперта па нацыянальнай бяспецы.
Гэта можна разглядаць як парушэнне артыкула 5 дамовы, якая абавязвае кожнага члена прымаць «такія меры, якія ён палічыць неабходнымі» для аказання дапамогі таму, хто падвяргаецца нападу. Але чальцы аналітычнага цэнтра замежнай палітыкі Трампа адзначылі, што фармулёўкі артыкула 5 з'яўляюцца гнуткімі і не патрабуюць ад каго-небудзь з чальцоў ужываць у адказ вайсковую сілу.
Каментары