У польскага суддзі Шміта, які ўцёк у Беларусь, знайшлі на радзіме вялізныя даўгі
Пра вялікія даўгі збеглага з Польшчы ў лукашэнкаўскую Беларусь суддзі Томаша Шміта піша польскае выданне Fakt.
Як піша Fakt, перад ад’ездам у Беларусь Томаш Шміт падаў у Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве дэкларацыю аб маёмасці, і ў ім ёсць інфармацыя пра вялікія даўгі цяпер ужо былога суддзі.
Шміт задэклараваў толькі 10 080 злотых (каля 2550 долараў) на банкаўскім рахунку. Праўда, заробак на пасадзе суддзі да сплаты падаткаў складаў на месяц 25 548 злотых (каля 6480 долараў). Але ў той жа час суддзя меў чатыры крэдыты на агульную суму 545 172 злотых (звыш 138 тысяч долараў), з якіх сплаціў за год толькі каля 40 тысяч злотых (крыху больш за 10 тысяч долараў). Таксама спецслужбы раней высветлілі, што ён браў мікракрэдыты пад высокія адсоткі.
Акрамя таго, Шміт не задэклараваў ніякай нерухомасці, а з усёй сур'ёзнай маёмасці ў яго была толькі машына Seat Ibiza ўзростам 9 гадоў.
Раней паведамлялася, што Томаш Шміт плаціў каля 4 тысяч злотых на месяц (каля тысячы долараў) за здымную кватэру ў варшаўскім раёне Муранаў. Таксама ён павінен быў плаціць высокія аліменты на трох дзяцей ад мінулага шлюбу, але, як мяркуе Fakt, не плаціў, бо рахунак, на які яму пералічвалі заробак з суда, быў арыштаваны.
Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА
Алкаголь, мікракрэдыты, Стамбул. Польскія спецслужбы накапалі новае пра ўцеклага суддзю Шміта
Варшаўскі суд выдаў еўрапейскі ордар на арышт суддзі Шміта
Суддзя-перабежчык Шміт так нахвальваў Лукашэнку, што начыста забыўся пра храналогію падзей
Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку
Інтэрпал адмовіўся выдаць ордар на арышт польскага суддзі Шміта
Каментары