Грамадства3737

Беларуская «Карчма 1863» у Вільні на мяжы закрыцця. Што адбылося?

У інстаграме «Карчмы 1863» — беларускага кафэ ў Вільні — з’явіўся допіс пра тое, што ўстанова цяпер у складанай сітуацыі і можа закрыцца напрыканцы лета. Саўладальнік «Карчмы 1863» Ілля Ясінскі распавёў «Нашай Ніве», што адбываецца.

«Карчма 1863». Фота: «Наша Ніва»

— Нас напаткалі фінансавыя цяжкасці. І цяпер мы на перакрыжаванні: не ведаем, што рабіць далей. З фінансавага пункту гледжання трэба зачыняць гэтую справу, але вельмі не хочацца, бо сапраўды ўклалі свае сілы. Гадавалі, аберагалі — рабілі ўсё, што маглі. Здаецца, патрацілі ўсе свае фізічныя, маральныя і фінансавыя сродкі.

«Карчма 1863» сутыкнулася з шэрагам цяжкасцяў. Адным са звёнаў у ланцужку праблем Ілля лічыць бухгалтара, якога нанялі па чужой рэкамендацыі. 

— Але гэта аказаўся вельмі некампетэнтны чалавек. Ён натварыў бед у нашай бухгалтэрыі. І калі мы пачалі размаўляць з іншымі беларусамі, высветлілася, што ад яго некампетэнтнасці пацярпелі не толькі мы. Потым знайшлі іншых бухгалтараў, і яны некалькі месяцаў разбіралі ўсе завалы ў нашай бухгалтэрыі.

Яшчэ адна з праблем — складанасці ў адносінах з суседзямі. Ілля кажа, што з гэтым сутыкаюцца многія рэстаранныя бізнэсы, якія знаходзяцца ў жылых дамах.

— Адна жанчына нават хвалілася, што яна закрыла некалькі кафэшак дзякуючы бясконцым скаргам.

Адзначыў сузаснавальнік «Карчмы» і невялікі перыяд, калі, па яго словах, актывізаваліся прарасійскія сілы, якія хацелі прамацаць антыбеларускія настроі ў літоўскім грамадстве і штучна імкнуліся стварыць канфліктныя сітуацыі.

Праз усё гэта і ўзніклі фінансавыя складанасці. 

— Гэта даволі складаная тэма — рабіць нешта, заснаванае на адметнасці беларусаў, на нашай гісторыі і культуры. У першую чаргу складана з фінансавага пункту гледжання. Але я разумею, што гэта важна. Гэта дае асэнсаванасць жыцця, на мой погляд.

Па адчуваннях Іллі, не ўсе беларусы змаглі перамагчы страх: нехта баіцца зайсці ў «Карчму», бо думае, што можа некалі паехаць у Беларусь — а раптам усплыве дзе фота на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Ілля кажа, што асноўныя варыянты два: ці мяняцца, ці закрывацца.

— Таму мы вырашылі звярнуцца да беларусаў у Вільні, бо ў першую чаргу мы адкрывалі «Карчму» для і пра беларусаў. Нам трэба зразумець, ці патрэбна гэтае месца, ці вялікае кола тых людзей, каму падабаецца тое, што мы робім.

Ён адзначае, што, як толькі з'явіўся пост у інстаграме, шмат людзей (не толькі беларусаў) пачало прыходзіць у «Карчму», казаць словы падтрымкі.

— Нам задаюць пытанні: «А што далей?». Калі некалькі месяцаў з дапамогай мы пратрымаемся і выкарабкаемся, плануем больш пашырацца на літоўскую аўдыторыю і на турыстаў-замежнікаў. І ў гэтым бачым сваю місію.

Бо калі першай місіяй было зрабіць месца для беларусаў, расказваць маладым беларусам пра нашу гісторыю, то цяпер мы плануем распавядаць замежнікам, што беларусы — гэта людзі, якія змагаюцца, любяць волю. Расказваць пра тое, як мы можам аб'ядноўвацца і даваць адпор таталітарызму.

Беларусы, якія жывуць у іншых краінах, таксама могуць падтрымаць «Карчму 1863» і заданаціць — ці проста зрабіць рэпост, распавесці ў сваіх сацыяльных сетках пра беларускае месца, напісаць водгук.

Валун, які стаіць у падвале ў карчме. Лічыцца, што гэта паганскі алтар з капішча. Фота: «Наша Ніва»

Сам Ілля часова працуе на бары і любіць размаўляць з наведвальнікамі.

— Напрыклад, нядаўна зайшла жанчына, замовіла безалкагольны напой. Я нават не адразу зразумеў, адкуль яна, бо размаўляла з польскім акцэнтам. А потым яна глядзіць на сцены з фотаздымкамі: «А божачкі, гэта ж мая гісторыя, Эмілія Плятэр!». Высветлілася, што гэта беларуска, якая ў Літве працуе настаўніцай польскай мовы. Яна з такім натхненнем пра ўсё гэта расказвала.

Час ад часу заходзяць і замежнікі:

— Былі італьянцы, немцы, якія глядзелі на нашу «Карчму 1863» як на невялікі музей. Я распавядаў ім пра нашых герояў. Мне здаецца, гэта важна для таго, каб падтрымліваць брэнд Беларусі.

Дзякуй тым, хто нас падтрымлівае. Прыходзьце — у нас смачныя сняданкі і не толькі. Будзем далей шукаць цікавыя стравы беларускай кухні.

Каментары37

  • Інста-лідарка
    10.07.2024
    А Гарошын з Мадэйры не аб'явіў яшчэ збор данатаў праз Байсол на адкрыццё трох рэстарацый? Менш за 80 тысяч не пераводзіць!
  • Человек
    10.07.2024
    Открыли карчму для белорусов, но назвали в честь польского восстания
  • Жыву ў Вільні
    10.07.2024
    Карчма патрэбная. Ходзім туды раз-пораз. Вельмі падабаецца і атмасфера (беларускасць ва ўсім), і ежа. Але ж, нажаль, не кожны дзень і нават не кожны тыдзень можам вас наведаць. :(

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →