Расійскія войскі спрабуюць прарвацца ў Тарэцк, у ваколіцах горада ідуць баі
Спікер аператыўна-стратэгічнай групы войскаў «Хорціца» Назар Валошын у эфіры тэлемарафона заявіў, што расійскія войскі працягваюць спробы захапіць горад Тарэцк у Данецкай вобласці. На ўскраінах горада ідуць баі, піша Бі-бі-сі.
Спробы захопу расіянамі Тарэцка працягваюцца ўжо амаль два тыдні.
«Вораг занадта актыўна прымяняе па гэтым населеным пункце авіяцыю, прымяняюцца кіраваныя авіяцыйныя бомбы, а таксама некіравальныя авіяракеты. За мінулыя суткі па тым кірунку, у тым ліку і ў раён Тарэцка, вораг здзейсніў больш за 200 абстрэлаў па розных відах узбраення», — распавёў Валошын.
У чацвер раніцай Генштаб УСУ паведаміў, што на Тарэцкім кірунку расейскія войскі здзейснілі 24 атакі недалёка ад населеных пунктаў Паўночны, Нью-Ёрк, Тарэцк і Дзяліеўка.
Каментары