Свет11

Церцель заявіў, што Украіна адвяла войскі ад беларускай мяжы яшчэ 3—4 ліпеня

Старшыня КДБ заявіў аб спакойнай абстаноўцы на мяжы з Украінай і адзначыў, што спецыяльныя ўкраінскія падраздзяленні, сканцэнтраваныя раней на мяжы, былі перакінутыя ў месцы пастаяннай дыслакацыі яшчэ ў пачатку ліпеня, піша Інтэрфакс.

«Мы адзначаем, што ўкраінскі бок паводзіў сябе стрымана. І дзесьці 3—4 ліпеня нашай знешняй разведкай зафіксаваны адвод гэтых падраздзяленняў з прыгранічных з Рэспублікай Беларусь раёнаў. Яны сышлі ў месцы пастаяннай дыслакацыі», — сказаў Церцель, словы якога прыводзіць прэс-служба Мінабароны краіны.

Ён адзначыў, што па рашэнні Лукашэнкі сілавымі структурамі Беларусі — Міністэрствам абароны, Дзяржпагранкамітэтам, Камітэтам дзяржбяспекі — былі прыняты адпаведныя меры рэагавання.

«Неаднаразова нашы заклапочанасці даводзіліся па розных каналах. Адзначаем, што прынятыя меры адпавядалі абстаноўцы», — заявіў кіраўнік КДБ.

«У цэлым задача кіраўніка дзяржавы аб недапушчэнні эскалацыі, адэкватным дзеянні і дэманстрацыі нашай міралюбнай пазіцыі — яны аказалі дзеянне», — дадаў ён.

У суботу ўвечары міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін пасля нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі заявіў аб неадкладным вывадзе войскаў узмацнення паўднёвага напрамку з мяжы з Украінай.

«Па выніках сённяшняй нарады Лукашэнка даручыў групоўку войскаў узмацнення паўднёвага аперацыйнага напрамку, аснову якіх складаюць сілы спецыяльных аперацый, вывесці з прыгранічнай зоны і вярнуць у пункты пастаяннай дыслакацыі. Мы неадкладна прыступаем да выканання гэтай задачы», — сказаў Хрэнін.

Каментары1

  • Пытаннечка
    15.07.2024
    Хто небудзь з нашых украінскіх сяброў можа гэта пацвердзіць?

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект4

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок2

У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшай. Ужо чацверты

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →