Прынамсі не будзе пякельных +30°С і болей. Прагноз надвор'я на самую сярэдзіну лета.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у многіх раёнах, днём па ўсходзе — навальніцы.
Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы.
Ноччу +17..+23°С, максімальная днём +28..+34°С, па паўднёвым усходзе Беларусі месцамі паветра прагрэецца да +35..+36°С, у паўночна-заходніх раёнах +25..+27°С.
У чацвер кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу +14..+20°С, па паўднёвым усходзе краіны да +22°С, максімальная днём +23..+30°С.
У пятніцу, 19 ліпеня, без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Ноччу +11..+18°С, максімальная днём +22..+29°С.
Прагноз надвор'я ў Мінску паводле сайта yr.no, якія адзначаецца прымальнай дакладнасцю
Прагноз папулярнага сайта gismeteo.by
Каментары