Трэцяя ракетка свету заявіла, што вяртаецца да турніраў.
«Усё ідзе выдатна! Апошняе УГД паказала, што плячо зажыло, таму на гэтым тыдні я пачынаю гуляць», — сказала трэцяя ракетка свету.
Нагадаем, што з-за траўмы пляча Сабаленка знялася з турніру ў Берліне, адмовілася ад Уімблдонскага турніру і ўдзелу ў Алімпіядзе. Ад удзелу ў Алімпіядзе адмовілася і Вікторыя Азаранка, якая заваявала ў Лондане-2012 золата і бронзу.
Беларускі будуць удзельнічаць у тэнісным турніры ў Вашынгтоне.
Каментары