Культура

Звольнілі дырэктарку тэатра беларускай арміі

Яшчэ адзін мінскі тэатр застаўся без мастацкага кіраўніка.

Фота: Aif.by

Марына Дударава больш не з'яўляецца мастацкім кіраўніком сталічнага Драматычнага тэатра беларускай арміі, які падпарадкоўваецца Міністэрству абароны РБ. Інфармацыю пра яе звальненне «Люстэрка» атрымала ад уласнай крыніцы. Таксама згадка пра Дударава знікла са старонкі тэатра на сайце Мінабароны.

Калі менавіта была звольненая Дударава, інфармацыі няма. Яшчэ ў канцы верасня 2024 года яна займала сваю пасаду. Прычына звальнення таксама не паведамляецца.

Магчыма, гэта звязана з выхадам на пенсію: рэжысёру 62 гады. Але ці стала гэта сапраўднай або фармальнай падставай, невядома.

Марына Дударава скончыла Мінскі інстытут культуры (1991). Працавала артысткай балета Белдзяржфілармоніі, выкладчыкам, балетмайстрам, балетмайстрам-пастаноўшчыкам сталічнага Маладзёжнага тэатра. З 2004 года была галоўным рэжысёрам, а з 2013-га — мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра беларускай арміі.

Каментары

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны9

Бацька падазраванага па справе забойства ў Варшаве беларускі Лізы стаў на калені перад сынам у судзе

Еду на канцэрт Каржа ў Варшаву — у мяне не будзе праблем у Беларусі?8

У Краснадарскім краі — экалагічная катастрофа пасля разліву мазуту з затанулых танкераў1

Ягораў перападлічыў суму, якая пайшла бізнэсу з дапамогі Еўрасаюза: Гэта менш, чым я казаў раней, ад сілы 4-7%31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →