Яўген Залаты прыехаў забіраць жонку з радзільні з алімпійскім медалём ФОТА і ВІДЭА
З'явілася відэа, як сярэбраны прызёр Алімпіяды-2024 па акадэмічным веславанні прыехаў забіраць сваю жонку з сынам з радзільні ў Брэсце. Ён зрабіў гэта адразу пасля вяртання з Парыжа на радзіму.
3 жніўня на Алімпійскіх гульнях у Парыжы Яўген Залаты заваяваў сярэбраны медаль у акадэмічным веславанні на дыстанцыі 2000 метраў. Беларус паказаў час 6:42:96 і стаў першым у гісторыі суверэннай Беларусі мужчынам — прызёрам Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні.
А за чатыры дні да фінальнага заезду, 30 ліпеня, жонка Яўгена Ксенія нарадзіла ў брэсцкай радзільні сына Марка.
Яўген Залаты прыляцеў у Беларусь з Францыі ўчора, а ўжо сёння, 5 жніўня, прыехаў забіраць маму з сынам дахаты. Пры гэтым прыхапіўшы з сабой і алімпійскі медаль.
Апошнія некалькі гадоў Яўген жыве і трэніруецца на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні.
Вясляр Залаты выйграў срэбра на Алімпіядзе і перадаў прывітанне Краснаполлю
Стаў бацькам падчас Алімпіяды. Хто такі Яўген Залаты — наша надзея ў веславанні
Беларускі вясляр у дзень выхаду ў алімпійскі паўфінал стаў бацькам
Брытанскі вясляр стаў першым, хто заваяваў алімпійскія медалі ў мужчынскім і жаночым заліку. Як так?
Каментары