Свет33

Камала Харыс вызначылася са сваёй кандыдатурай на віцэ-прэзідэнта ЗША

У пары з Камалай Харыс на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША будзе выступаць губернатар Мінесоты Цім Уолц.

Цім Уолц. Фота: Stephen Maturen/Getty Images

Саму Камалу Харыс афіцыйна вылучылі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе The New York Times. 

60-гадовы Цім Уолц — былы афіцэр Нацгвардыі ЗША і былы настаўнік, які ў апошнія тыдні адзначыўся актыўнай абаронай Харыс. Таксама ён выступаў з моцнай крытыкай Дональда Трампа і ягонага кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Джэя Вэнса.

Уолц мае рэпутацыю цэнтрыста. Ён лютэранін, у яго двое дзяцей. Мінесота традыцыйна галасуе за дэмакратаў, таму выбар Уолца звязаны з яго якасцямі і пазіцыяй, а не з жаданнем атрымаць перавагу ў адным са swing states.

Уолц займаў выразна праўкраінскую пазіцыю, а Мінесота — штат са шматлікай украінскай дыяспарай. Вядома, што летась Цім Уолц сустракаўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, выказваў падтрымку Украіне і гатоўнасць дапамагаць украінскім уцекачам.

Каментары3

  • Галоўнае, каб не Трамп
    06.08.2024
    "праукраінская пазіцыя": патрабаваць не супраціўляцца, увесьці эмбарга на пастаўкі зброі, заблакаваць лэнд-ліз, 100500 рамштайнаў, танкавы рамштайн, авіярамштайн... А на дроны і падтрыманыя джыпы з Еўропы мы з вамі данацім.
  • Вярніце фэйспалм.
    06.08.2024
    > Уолц займаў выразна праўкраінскую пазіцыю

    Як у Байдэна? Шмат дэкларацый і невыкарыстанне лэндлізу, каб не даць Украіне правесці ўдалы контрнаступ?
  • За Свабоду!
    06.08.2024
    Нечакана, але добра. Цэнтрыст і праўкраінец.

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →