У Мінску праходзіць фестываль хатніх гадаванцаў. Паглядзіце на яго мілых удзельнікаў ФОТА
10-11 жніўня на беразе Цнянскага вадасховішча праходзіць фестываль для чатырохногіх Pets Fest. У рамках фэсту праходзяць спаборніцтвы па скачках у вышыню, фрысбі, бегу праз паласу перашкод, сап-серфінгу і іншых кіналагічных дысцыплінах.
Як пішуць «Мінск-Навіны», мерапрыемства праводзіцца ўжо чацвёрты раз. Раней яго арганізоўвалі ў парку «Дрымлэнд», але цяпер ён закрыты. Цяпер яго перанеслі ў іншае месца.
Таксама на фэсце праходзяць розныя навучальныя мерапрыемствы і майстар-класы для гаспадароў жывёл, а таксама працуе зона грумінгу.
Каментары
Не губляйце надзеі.
Калі гэта не лячыць своечасова, можна захварэць як грыгаравіч і выстаўляць сабаку на стол з гасцямі.