«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка
Канфлікт узнік паміж заўзятарам з нацыянальнай сімволікай і чалавекам з шалікам «Дынама», піша Most.
Патасоўка завязалася падчас другога тайму матчу паміж варшаўскай «Легіяй» і мінскім «Дынама».
Частка беларусаў з нацыянальнай сімволікай заняла адну з трыбун стадыёна. Былі там і людзі з шалікамі мінскага «Дынама».
У нейкі момант мужчына гадоў пяцідзесяці з шалікам «Дынама» ўскочыў з месца і выбег у калідор, дзе штурхнуў маладога заўзятара.
Па версіі выдання, хлопец раней адабраў у фаната «Дынама» яго атрыбутыку: абурыўся, што на трыбунах ёсць людзі, якія падтрымліваюць «рэжымны клуб».
Прыхільніка мінскага клуба і прыхільніка пратэстаў разняла ахова.
«Супакойся, хіба па ім не відаць, што ён стары зацяты фанат «Дынама»? Што ты возьмеш з гэтага дзеда?» — так супакойвалі заўзятара аднадумцы.
«Дынама» саступіла «Легіі» ў матчы Лігі канферэнцый з лікам 0:4. Але асноўныя падзеі адбываліся на трыбунах: беларускія і польскія заўзятары падрыхтавалі шэраг перфомансаў.
Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім
Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ
Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА
Хто тая жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам
Каментары