Мільярдэр, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта ЗША, пакінуў гнеўны допіс у бок спявачкі Тэйлар Свіфт. Надоечы суперзорка падтрымала яго суперніцу на выбарах Камалу Харыс.
Каб падкрэсліць узровень сваёй нянавісці да куміркі моладзі, Трамп напісаў допіс ва ўласнай сацыяльнай сетцы Truth Social капслокам.
Тыдзень таму, пасля дэбатаў Харыс і Трамп, спявачка публічна абвясціла, што падтрымлівае кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі.
Паводле слоў Свіфт, яна выбірае Харыс, таму што ЗША патрэбны спакой, а не хаос, і дэмакраты змагаюцца за правы ЛГБТК+ і жанчын. Свой допіс яна суправадзіла фатаграфіяй з катом, падпісаўшыся «бяздзетная кашатніца», які адсылаюць да слоў сенатара Джэй Дзі Вэнса, які ідзе на выбары ў якасці віцэ-прэзідэнта ў кабінеце Трампа. Вэнс тры гады таму назваў прадстаўнікоў дэмпартыі, у тым ліку Харыс, «бяздзетнымі кашатнікамі, якія хочуць зрабіць астатнюю частку краіны няшчаснай».
За гэты час допіс Свіфт сабраў звыш 11 млн лайкаў, а па яе рэферальнай спасылцы на дзяржаўны сайт з інфармацыяй аб выбарах перайшлі больш за 300 тысяч чалавек. Нават Камала Харыс пачала крытыкаваць Трампа, спасылаючыся на песні Свіфт.
Акрамя таго, перадвыбарную кампанію Трампа неаднаразова абвінавачвалі ў выкарыстанні дыпфэйк-выяваў знакамітасцяў, якія нібыта падтрымліваюць яго кандыдатуру. Сярод іх была і спявачка.
Узровень уплыву поп-зорак на выбары ў ЗША — цяпер адна з тэм, якую найбольш абмяркоўваюцца ў краіне. Музыканты і цэлыя гурты сабатуюць кампанію Трампа, які выкарыстоўвае іх музыку, падаюць пазовы і выступаюць з публічнымі заявамі супраць мільярдэра. Напрыклад, шведская ABBA запатрабавала спыніць выкарыстанне яе музыкі на мерапрыемствах рэспубліканцаў, а The White Stripes падала ў суд на Трампа, назваўшы яго «фашыстам» за «абуральнае прысваенне» песні.
Каментары
Апошні раз галасіл бы за рэспубліканца Макэйна супраць Барака Обамы
.Дарэчы Макэйн у сваім запавеце забараніл Трампу прысутнічаць на сваім пахаванні..Родныя выканалі апошнюю волю.