У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі
Паводле даных журналістаў, выбухі адбываюцца па ўсім Ліване, у тым ліку ў Бейруце. Аднак гэтым разам выбухі закранаюць іншыя прылады, такія як рацыі.
Выбухі таксама адбываюцца ў жылых дамах.
Выбухі прылад пачаліся ў прыгарадзе Бейрута — Дахіі, дзе размяшчаецца асноўная база «Хезбалы». Паводле даных Reuters, рацыі, якія выбухнулі сёння, былі набытыя «Хезбалой» пяць месяцаў таму, прыкладна ў той жа час, калі былі набытыя і пэйджары, што выбухнулі раней.
Адзначаецца, што сённяшнія выбухі мацнейшыя, бо рацыі маюць большы памер, што дазваляе схаваць больш выбухоўкі. Жыхары Бейрута цяпер публікуюць кадры згарэлых аўтамабіляў і пажараў, якія адбыліся ў жылых дамах.
Паводле папярэдніх даных, здэтанавала каля 500 рацый і радыёпрыёмнікаў, што належалі членам арганізацыі «Хезбала». Выбухі пачаліся падчас пахавання сына аднаго з лідараў шыіцкай ваенізаванай групоўкі Алі Амара.
Мясцовыя СМІ паведамляюць пра загінулых, аднак афіцыйных каментароў пакуль няма.
Днём раней у Ліване ў членаў «Хезбалы» масава выбухалі пэйджары. Міністэрства аховы здароўя Лівана раней паведаміла, што ў выніку гэтых выбухаў загінулі 12 чалавек, а 2800 атрымалі раненні.
Пэйджары, якія выбухнулі ў Ліване, былі зробленыя ў Венгрыі
Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters
Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае
У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»
Ад выбуху пэйджара «Хезбалы» пацярпеў пасол Ірана ў Ліване
Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пэйджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА
Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт
Каментары
" чыпаваныя " ўсе . Вось сядзі і чухай патыліцу )))