Пратасевіч: У нас у цэху мужыкі-зваршчыкі зарабляюць па 9-10 тысяч рублёў
Экс-рэдактар Nexta пахваліўся заробкамі на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова.
«Спакойна працую электразваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе. Работа складаная, але патрэбная, мужчынская. Заробак добры, пачаткоўцам-айцішнікам і не сніўся: з «нуля» праз 3 месяцы навучання — да 2500 рублёў. Можна нармальна жыць», — расказаў Раман Пратасевіч у размове з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам.
«У нас у цэху мужыкі-зваршчыкі зарабляюць па 9—10 тысяч. Ім гэтая палітыка [і фразы] «рэжым вось-вось рухне» наогул не патрэбны. Яны атрымліваюць добрыя грошы, кормяць сем'і, думаюць пра будучыню. Увесь калектыў зацікаўлены сумленна зарабляць», — запэўніў Азаронка Пратасевіч.
Ён патлумачыў, што таму і пайшоў у зваршчыкі, бо там добра плацяць.
Каментары
Але ж шмат хто з неверагодных, асабліва жаночага полу па ранейшаму спачуве гэтаму ўблюдку.
Што да мяне, то ад першай секунды я разумеў, што ад гэтай кучкі дзярма мы будзем мець толькі непрыемнасьці. Так яно і есьць.
Але ж - малайца, сука, прадаў усё і ўсіх на першай секундзе і вось - ВУАЛЯ.