Грамадства66

Колькі атрымліваюць зваршчыкі на заводзе, дзе працуе Пратасевіч?

Там гатовыя браць на работу без досведу.

Раман Пратасевіч на заводскай сустрэчы. Фота: МЭТЗ імя Казлова

Стала вядома, што Раман Пратасевіч пасля таго, як адвучыўся на электразваршчыка і атрымаў 3 разрад, працуе на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова.

На сайце па пошуку працы rabota.by на гэтым заводзе ёсць вакансія электразваршчыка на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах. Аб'ява свежая, апублікаваная 2 верасня.

Напісана, што гатовыя браць без досведу.

Заробак ад 2300 да 4000 рублёў да выліку падаткаў. Гэта значыць 1980—3440 рублёў на рукі.

Абяцаюць таксама пашыраны сацпакет, магчымасць наведваць ФАК і басейн.

Нагадаем, Рамана Пратасевіча затрымалі разам з Сафіяй Сапегай 23 мая 2021 года, прымусам пасадзіўшы ў Мінску самалёт Ryanair. Пасля іх адпусцілі пад хатні арышт. У маі 2023-га Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Але да калоніі ён не даехаў — 22 мая 2023-га яго памілавалі.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з Рамана Пратасевіча, Яна Рудзіка і Сцяпана Пуцілы штраф 24,5 млн рублёў. Раз у Беларусі знаходзіцца толькі Пратасевіч, абавязак па выплатах кладзецца на яго.

Каментары6

  • нявеста азаронка
    04.09.2024
    Свабодны чалавек, а рэдакцыя гэтага, здаецца, і не робіць. у адрозненне ад некаторых каментатараў (хай гэта будзе на іх сумленні)
    яна проста (ды і найперш Раман сам.. ён усё ж журналіст;) паказвае жуццё простага чалавека зараз у Беларусі такім, якое яно ёсць
  • сарказм
    04.09.2024
    воздушное пиратство и санкции, конечно же, определенно стоили того, чтобы заполучить такого ценного сотрудника. а будет хорошо работать - выплатит штраф всего за 595 лет.
  • olala
    04.09.2024
    Халера, толькі абараніў дысертацыю. Прапануюць 1400.
    Пайду вучыцца на зваршчыка.

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку2

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →