Прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта паведаміла, што за сто метраў ад мяжы з Літвой, у Воранаўскім раёне памежнікі Лідскага памежнага атрада выявілі і пасадзілі беспілотнік.
Як паведамляецца, дрон быў прыземлены «з выкарыстаннем штатнага ўзбраення».
У дачыненні да ўладальнікаў канфіскаванага беспілотніка распачаты адміністрацыйны працэс. Праводзяцца «аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх абставін супрацьпраўнай дзейнасці».
Каментары