У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат
Амерыканскія турысты прыехалі на месяц у Гродна, але, выглядае, будуць вымушаныя пакінуць Беларусь раней. Прычына нестандартная — ім тэрмінова патрэбны аземпік.
Гэтую гісторыю расказаў у сацсетцы Reddit адзін з карыстальнікаў. Ён і яго дзяўчына, грамадзяне ЗША, вырашылі правесці месяц у Беларусі і выбралі для падарожжа Гродна. Там дзяўчыну абрабавалі — два злачынцы, як піша амерыканец, скралі з яе сумкі аземпік. Гэты прэпарат набыў шалёную папулярнасць як сродак для пахудзення, але замежнай турыстцы ён быў патрэбны для іншых мэтаў: у яе дыягнаставаны дыябет 1 тыпу, і аземпік яна прымае як лекі ад гэтай хваробы.
Цяпер амерыканка засталася без лекаў, і пара тэрмінова шукае магчымасці набыць аземпік у Беларусі. Калі ж гэта не атрымаецца, турысты гатовыя вяртацца ў ЗША датэрмінова, хаця, як яны пішуць, ім падабаецца ў Беларусі.
Выглядае, што знайсці лекі ім будзе не надта проста. У каментарах амерыканцу тлумачаць: аземпік — зусім новы прэпарат, і ён яшчэ не прадаецца ў Беларусі афіцыйна.
Праўда, адзін з карыстальнікаў прапануе кампрамісны варыянт: маўляў, можна паехаць у Польшчу — там аземпік прадстаўлены ў большасці аптэк, адзінка прэпарату каштуе каля 90 даляраў. Патрэбны рэцэпт, але яго можна атрымаць анлайн.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары