Грамадства11

Дзіця згубіла гадзіннік з SIM-картай, а хтосьці аформіў на яе «крэдыт», але спаліўся на дробязі

У рэдакцыю Onlíner звярнулася абанент А1. На SIM-карту аператара, якой карысталася яе дзіця ў смарт-гадзінніку, нехта змог аформіць «крэдыт» — так на рахунку ўтварыўся мінус у 100 рублёў.

Фота: Onliner.by

Жанчына распавяла, што яе дзіця некалькі тыдняў таму, у жніўні, згубіла дзіцячы смарт-гадзіннік, у якім была ўстаўленая SIM-карта А1 (аформленая на саму жанчыну). Пошук выніку не даў — праз пару дзён яна аднавіла сімку з захаваннем нумара, якую ўстанавіла ўжо ў мабільны тэлефон дзіцяці.

Дзяўчына асабліва адзначае: блакаваць першую (страчаную) SIM-карту першапачаткова яна не планавала, бо тая «не дае магчымасці сысці ў мінус». «Нават калі ў дзіцяці на балансе -1 капейка, сувязь блакуецца з абодвух бакоў. І ўваходныя, і выходныя», — удакладняе карыстальніца.

Некалькі дзён таму жанчына не змагла датэлефанавацца да дзіцяці і вырашыла праверыць баланс на гэтым нумары — на ім утварылася запазычанасць сто рублёў.

«Я вельмі здзівілася, бо на тэлефоне стаіць бацькоўскі кантроль: дзіця не можа само сцягваць дадаткі, заходзіць на вэб-старонкі, карыстацца інтэрнэтам і ўсялякімі дадаткамі, дзе могуць спісаць грошы», — кажа беларуска.

Пасля звароту да аператара, з яе слоў, высветлілася: на нумары тэлефона, прывязаным у тым ліку да SIM-карты, якая згубілася разам са смарт-гадзіннікам, нехта — са слоў дзяўчыны, невядомы, які завалодаў страчанай «сімкай», — скарыстаўся паслугай «А1 кашалёк» з лімітам 100 рублёў. На сайце аператара ўдакладняецца: «А1 кашалёк» дае магчымасць аплаты тавараў, работ і паслуг у АРІП альбо папаўнення віртуальнай карты А1 з выкарыстаннем грашовага ліміту ад А1».

«Я адразу ж паехала ў офіс аператара, каб даведацца, як такое здарылася. Мне патлумачылі, што для атрымання дадзенай паслугі пашпартныя даныя не патрэбныя. Неабходная толькі SIM-карта з нумарам тэлефона, на які прыходзяць коды», — сцвярджае дзяўчына.

І працягвае: «Я папрасіла зрабіць раздрукоўку чэкаў, на якія паслугі выдаткаваныя 100 рублёў. Чалавек здзяйсняў пакупкі, аплаціў свой мабільны тэлефон. Памылкай стала тое, што чалавек аплаціў дзяржпошліну іміграцыйнага пашпарта, і там [у захаваных плацежных дакументах] пазначаны яго прозвішча, імя і доўгі нумар пашпарта».

У канцы гутаркі беларуска дадала, што ўжо звярнулася ў міліцыю.

Што кажуць у А1

Журналісты звярнуліся ў прэс-службу аператара з просьбай аб каментары. І спыталі, ці сапраўды хапае толькі кодаў з SMS-паведамленняў, без дадатковай зверкі даных? Вось што там адказалі:

— У пераліку паслуг кампаніі маецца паслуга «кашалёк» з лімітам 100 рублёў, але даступная яна выключна пасля аўтарызацыі і падключэння яе ў дадатку «А1 банкінг». Сродкі паступаюць на рахунак кліента і могуць быць выкарыстаны толькі для аплаты тавараў, работ і паслуг у АРІП альбо папаўнення віртуальнай карты ў рамках грашовага ліміту. Зрабіць гэта ў смарт-гадзінніках не ўяўляецца магчымым. Для гэтага павінен быць неабмежаваны доступ да самой SIM-карты, яе неабходна паставіць у смартфон і ўвесці PIN-код, усталяваць дадатак, прайсці аўтарызацыю і ўвесці коды з SMS. Галоўная рэкамендацыя: ні ў якім разе не прадастаўляць доступ да SIM-карце трэцім асобам, а ў выпадку яе страты — неадкладна блакаваць.

У адпаведнасці з пунктам 2.3.2 дамовы аб аказанні паслуг электрасувязі, кліент абавязаны аператыўна паведамляць па тэлефоне кантакт-цэнтра аб страце або крадзяжы SIM-карты і на працягу 24 гадзін пацвярджаць гэта пісьмовай заявай, звярнуўшыся ў цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі альбо ў пункт продажу і абслугоўвання дылера з дакументам, які сведчыць асобу. Пры гэтым кліент нясе ўсе магчымыя выдаткі за паслугі да фактычнага прыпынення кампаніяй аказання паслуг па сваім звароце. 

Кліенту кампаніі, паказанаму ў запыце рэдакцыі, у любы момант могуць быць прадастаўлены чэкі аплат, учыненых з яго рахунку тэлефона ў АРІП. У такога роду сітуацыях кампанія рэкамендуе звяртацца ў праваахоўныя органы.

Каментары1

  • короче
    05.10.2024
    кругом одни мошенники. не исключая и "любимы" А1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск30

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

Джым Кэры прадаў асабняк у Лос-Анджэлесе за $20 мільёнаў, прычым зрабіў зніжку на $9 мільёнаў

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі25

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →