Грамадства

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею працягнулі знаходжанне ў ПКТ

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея пакінулі ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу) яшчэ прынамсі на 4 месяцы. Пра гэта паведаміла крыніца «Радыё Свабода», якая прасіла не называць яе дзеля бяспекі. За што на Ігара наклалі спагнанне, крыніцы невядома.

Ігар Карней

У сакавіку журналіста Ігара Карнея пакаралі 3 гадамі зняволення паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса («удзел у экстрэмісцкім фармаванні»). Адбываць пакаранне Карнея накіравалі ў калонію № 17 у Шклове. Улетку, паводле крыніцы, Ігара змясцілі ў ПКТ першы раз. Тэрмін дадатковай ізаляцыі павінен быў закончыцца ў жніўні, але цяпер стала вядома, што ў атрад з ПКТ палітвязень так і не вярнуўся.

«Вядома, што да канца студзеня 2025 года ён прабудзе ў ПКТ. Званкі яму забароненыя, пасылку з цёплымі рэчамі не атрымае, адна ўжо вярнулася, бандэроль толькі праз 6 месяцаў. Часам піша лісты», — паведаміла крыніца.

Вядомыя і некаторыя бытавыя падрабязнасці жыцця Ігара Карнея ў ПКТ.

«Шпацыр у яго 30 хвілін на дзень. З задавальненнем выходзіць на прагулку пры любым надвор'і. З бібліятэкі бярэ чытаць кнігі. Часу на чытанне там мала, але які ёсць, выкарыстоўвае цалкам», — паведаміла крыніца пра Ігара Карнея.

Ігару Карнею 56 гадоў. 5 кастрычніка іх з жонкай шлюбу споўніцца 33 гады. У іх чатыры дачкі. Другі год яны будуць адзначаць сямейнае свята асобна. Сям’я Ігара Карнея выехала з Беларусі праз пагрозу пераследу.

Журналіст Ігар Карней прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязнем. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зняволенні цяпер знаходзяцца 33 беларускія журналісты.

Каментары

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Светабнаўляецца

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з краін ЕС стала больш ахвотна выдаваць візы беларусам. Як з гэтага скарыстацца?5

«Будуць адпраўлены па маршруце з трох літар». Вось як Генпракуратура Абхазіі адказала на запыт пра Лукашэнку6

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд3

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Светабнаўляецца

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Галоўнае
Усе навіны →