Грамадства1616

Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву

Беларускі палітык Вольга Карач атрымала нямецкую прэмію Людвіга Баўмана за «выбітны ўнёсак у барацьбу супраць вайны і мілітарызма».

Вольга Карач. Фота: Офіс Ціханоўскай

Яшчэ ў 2020-2021 Вольга Карач усяляк вітала ўсіх, хто выступаў за акцыі «прамога дзеяння» супраць Аляксандра Лукашэнкі. А пасля перайшла ў барацьбу «за мір». Яе «Наш дом» дэкларуе, што дапамагае дэзерцірам з беларускага войска, якія не хочуць ваяваць з Украінай, але рэальных кейсаў няма — тыя людзі, якія прэзентаваліся арганізацыяй Карач як «уцекачы ад войска», насамрэч даўно выехалі з Беларусі і не маюць дачынення да арміі.

Чытайце таксама. Хто такая Вольга Карач, якая хоча падседзець Ціханоўскую?

Апроч Карач, ёсць яшчэ два лаўрэаты нямецкай прэміі. З расійскім «Рухам свядомых адказнікаў» усё зразумела — ён дапамагае маладым расіянам уцякаць з краіны, тым самым пазбягаць вайсковай службы і не ўдзельнічаць у захопніцкай вайне.

А вось з трэцім пераможцам, украінскім рухам пацыфістаў на чале з блогерам Юрыем Шаляжэнкам, усё не так адназначна.

Пазіцыя Шаляжэнкі ў тым, што супраціўляцца расійскай агрэсіі можна — але толькі негвалтоўнымі спосабамі. А перашкодай да міру лічыць не толькі расійскі імперыялізм, але і ўкраінскі нацыяналізм.

У 2023 годзе блогер заклікаў спыніць пастаўкі зброі Украіне.

Летась Шаляжэнку затрымлівала Служба бяспекі Украіны — за тое, што ён заклікаў жыхароў Кіева ўхіляцца ад прызыву і ўцякаць за мяжу. У выніку яго абвінавацілі ў апраўданні расійскай агрэсіі.

Шаляжэнка — даўні партнёр Карач. Іх арганізацыі ўдзельнічаюць у адных і тых жа самітах, іх разам «намінавалі» на Нобелеўскую прэмію.

Чытайце таксама. Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы

А калі Вольгу Карач назвалі пагрозай для нацыянальнай бяспекі Літвы, то менавіта арганізацыя ўкраінскага блогера рассылала па СМІ заявы ў яе падтрымку.

Фінансавы памер прэміі, якую атрымалі Карач і астатнія лаўрэаты, не называецца.

Каментары16

  • Тралалач
    05.10.2024
    Чалавек цвёрдых маральных перакананьняў — як палюбіў адзін раз грошы, так сабе і не здраджвае.
  • мясцовы2
    05.10.2024
    Я таксама палітык.
    бу-га-га!!!
  • Быўшая бабарыканка
    05.10.2024
    ""Наш дом» дэкларуе, што дапамагае дэзерцірам з беларускага войска, якія не хочуць ваяваць з Украінай" - у гэтай карачы беларускае войска ваюе з Украінай?? Мабыць з тых пор,як нехта напісаў, што беларускія лётчыкі атакавалі Украіну. Што адно, што другое - агенты па зліву Беларусі расеі.

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал ва Украіне: вайсковец катаваў падначаленых і прыкрываўся сваімі сямейнымі сувязямі7

Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам9

У Мінску заўважылі абрыкосы амаль па 100 рублёў за кілаграм

Напярэдадні СБУ прад'явіла падазрэнне забітаму ў Маскве генерал-лейтэнанту за прымяненне хімічнай зброі2

Латвійскі баскетбаліст Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Седаковай1

У Маскве падарвалі генерал-лейтэнанта і яго памочніка4

У Беларусі распаўсюдзяць Віфлеемскі агонь, але даставяць не з Віфлеема

Улады знайшлі спосаб забяспечаць насельніцтва айчыннай свінінай. Вось план5

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →