Пра сваё вяртанне сетка крамаў «Востраў чысціні і смаку» паведаміла ў сацсетках.
Сетка паведамляе, што цяпер адкрыта 15 крам па краіне — не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Гэта Брэст, Гомель, Барысаў, Стоўбцы, Відзы, Паставы, Орша, Жлобін, Іўе, Дзятлава.
У сталіцы крамы адкрыліся па наступных адрасах: Матусевіча, 68, Усходняя, 46, Бурдэйнага, 6.
Нагадаем, у верасні 2022 года з'явілася інфармацыя аб затрыманні гендырэктара «Вострава чысціні» Віктара Рамука. Праз год ягоны бізнэс быў на мяжы банкруцтва: крыніцы «Нашай Нівы» сцвярджалі, што велізарны выкуп за выхад уласніка з СІЗА (паведамлялася, што гэта 7 млн даляраў) і праблемная бізнэс-мадэль пагражаюць кампаніі закрыццём. Многія крамы сеткі закрыліся.
Новым уласнікам стала кампанія «АйландГруп».
Каментары