Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх
«Яны нам распавядаюць праўду пра пакуты свайго народа. Жанчыны заўсёды абараняюць жыццё, бо жыццё прыходзіць у гэты свет праз жанчыну», — сказала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Арганізацыя RAW in WAR (Reach All Women in WAR — «дапамагчы кожнай жанчыне ў агні вайны») прысудзіла прэмію імя Ганны Паліткоўскай 2024 года палесцінскім журналісткам. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе прэміі, піша «Новая газета».
Камітэт па намінацыях заявіў, што «глыбока ўзрушаны самаадданай і рашучай упартасцю», з якой журналісткі з Газы «асвятляюць пакуты мірных жыхароў і выступаюць у абарону чалавечнасці на фоне грубых парушэнняў правоў чалавека і ваенных злачынстваў».
«Пакуль вайскоўцы і палітыкі гавораць мовай вайны, жанчыны-журналісткі абараняюць жыццё, ахвяруючы сваім уласным жыццём пад абстрэламі. Ратуюць само жыццё.
Яны нам распавядаюць праўду пра пакуты свайго народа. Жанчыны заўсёды абараняюць жыццё, таму што жыццё прыходзіць у гэты свет праз жанчыну», — сказала пісьменніца, лаўрэатка прэміі імя Паліткоўскай 2018 года, сябра камітэта ў намінацыях Святлана Алексіевіч.
Як адзначаюць у арганізацыі RAW in WAR, у выніку нападу баевікоў ХАМАС на поўдні Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1195 чалавек, у тым ліку 36 дзяцей, яшчэ 251 чалавек быў узяты ў закладнікі. Пры гэтым з-за ваенных дзеянняў у адказ ЦАХАЛ у Газе загінула 41 тысяча чалавек, яшчэ больш за 95 тысяч атрымалі раненні, а з 2,2-мільённага насельніцтва 1,9 мільёна чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
У ААН сцвярджаюць, што ізраільская армія не дапускае журналістаў з іншых краін на тэрыторыю Газы, калі яны не знаходзяцца ў складзе ЦАХАЛ.
Каментары
Хамаскія тэрарысты напалі на Ізраіль і мэтанакіравана забілі больш за 1000 мірных жыхароў. Больш за 200 узялі ў палон. У адказ Ізраіль распачаў ваенную кампанію супраць ТЭРАРЫСТАЎ. Хаваюцца тэрарысты ў хатах з мірнымі жыхарамі і не дазваляюць эвакуацыю (парушэнне Жэнеўскай канвенцыі). Таму і страты сярод мірнага насельніцтва высокія.
Не трэба праводзіць маральныя эквіваленту па колькасці забітых. Ізраіль робіць ганаровую справу. Хамаскія пачвары будуць знішчаны.