Мінскі трактарны завод у 2025 годзе збіраецца асвоіць выпуск сякер.
«У якасці вытворчай пляцоўкі разглядаецца механічны цэх № 7. Там будзе арганізаваны асобны ўчастак для апрацоўкі лёзаў, для якога закупяць увесь комплекс неабходнага абсталявання», — распавялі ў МТЗ.
Плануецца наладзіць выпуск сякер шасці тыпапамераў.
Лукашэнку сякеры беларускай вытворчасці паказвалі ў маі падчас наведвання завода Легмаш у Оршы.
Каментары