Блогер паказаў, за што аддаў 3 тысячы рублёў на партнёрскіх родах у Беларусі
Беларускі блогер паказаў, за што аддаў каля 3 тысяч рублёў на партнёрскіх родах у 6-й радзільні Мінска. Разумнасць і неабходнасць такіх выдаткаў выклікала сярод падпісчыкаў дыскусію, піша Telegraf.news.
Беларускі блогер, які публікуе свае відэа ў тыктоку пад нікам @reutson, расказаў, што за тры дні ў VIP-палаце радзільні ягоная сям'я заплаціла крыху больш за 2,5 тыс. рублёў. Гаворка ідзе пра платныя роды, на якіх сям'і даюць індывідуальную радзільную залу з асобнай брыгадай лекараў.
Пасля родаў сям'ю ў поўным складзе — маму, тату і немаўля, — размяшчаюць у палаце сямейнага тыпу, дзе можна жыць, фактычна, як у гатэлі.
«Умовы добрыя, жыць можна», — расказаў мужчына, прадэманстраваўшы вялікі двухспальны ложак, зусім не падобны на звыклыя бальнічныя ложкі, мяккую канапу, абедзенны столік з некалькімі крэсламі і нават невялікую кухню з халадзільнікам і мікрахвалёўкай.
Суткі знаходжання ў такой палаце павышанай камфортнасці з індывідуальным доглядам за парадзіхай і немаўлём, мяркуючы па прадэманстраваным блогерам дадаткам да дамовы, каштуюць каля 480 рублёў. Яшчэ амаль 850 рублёў сям'і давялося аддаць за індывідуальнае вядзенне родаў з магчымасцю выбару лекара.
Некаторых гледачоў агучаная блогерам фінальная сума, у якую дадаткова ўвайшоў кошт медычнага кансіліуму (каля 260 рублёў) і кошт абавязковых медыцынскіх тэстаў (напрыклад, на каранавірус), непрыемна здзівіла. Улічваючы тое, што нарадзіць у той жа бальніцы, хай і ў менш камфортных умовах, можна і бясплатна, некаторыя палічылі ўсё гэта «празмернасцю» і «абсалютна непатрэбнымі выдаткамі».
«Я за гэтыя грошы куплю ложачак, вазок і ўсё, што трэба для малога», — напісала адна з карыстальніц сацсеткі.
Аднак многія гледачы палічылі разумным выдаткаваць гэтыя грошы на «камфорт парадзіхі» і малога.
На думку большасці гледачоў, калі ў сям'і ёсць фінансавыя магчымасці, то партнёрскія роды і платная палата — гэта «найлепшае рашэнне», каб жанчына магла «апрытомнець» у камфортных умовах.
«Той, хто піша пра абсалютна непатрэбныя выдаткі — зайздросцяць 100%! Ніводная жанчына не адмовілася б», — рэзюмавала адна глядачка.
«Камароў няма, таму што бацька іх не любіць». Полька з'ездзіла ў Беларусь і напісала пра гэта захоплены пост
«Ёй быў усяго месяц». У бальніцы ў Жыткавічах памерла маленькая дзяўчынка
Вядомая беларуская педыятарка Надзея Дубатоўка нарадзіла пятае дзіця ў Панаме
Яўген Залаты прыехаў забіраць жонку з радзільні з алімпійскім медалём ФОТА і ВІДЭА
Каментары