Асаблівую ўвагу прыцягнулі павышаныя тарыфы нават не ў гадзіну пік.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала сэрвіс таксі «Яндэкс Go» манапалістам на рынку пасажырскіх перавозак Беларусі.
Цяпер «Яндэкс Go» трэба выканаць шэраг патрабаванняў. У першую чаргу ўвесці цэнавае рэгуляванне. Пра гэта паведамілі на АНТ.
Чыноўнікі звярнулі таксама ўвагу, што гэты сэрвіс прапануе заказваць таксі па падвышаным тарыфе нават не ў гадзіну пік, тлумачачы гэта вялікай загружанасцю кіроўцаў.
«Яны нам павінны даць алгарытм разліку «гарачых гадзін»: як фармуецца падвышаючы каэфіцыент, зыходзячы з іх матэматычнай мадэлі, якая, як яны кажуць, закладзеная ў праграмным прадукце», — пракаментаваў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.
Каментары
называется, мы приходим демпингуем какое то время, захватываем рынок а потом начинаем душить пассажиров исориями о математических моделях в по)