Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 наступныя звесткі.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 47 аўтобусаў і ажно 996 легкавых аўто. У «Казловічах» чэргаў з фур не фіксуецца.
На літоўскай мяжы — у «Каменным Логу» і «Беняконях» — чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма. Стаіць 190 і 380 фур адпаведна.
На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» таксама няма чэргаў з легкавых аўто і аўтобусаў, стаіць 390 велікагрузаў.
Каментары