Генадзь Бесараб працаваў старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, піша Hrodna.life.
Судзяць 46-гадовага фізрука па артыкуле аб атрыманні хабару. Справу пачала разглядаць Наталля Горбач у судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка.
Апошні раз пра Бесараба на сайце ўніверсітэта ўспаміналі ў лістападзе 2023 года. У спісе супрацоўнікаў фізрука і ў раскладзе заняткаў ужо няма, ягоныя сацсеткі не абнаўляюцца некалькі гадоў.
Бесараб родам з Навагрудскага раёна. Скончыў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Гродне. У 1995 годзе выканаў нарматыў майстра спорту па грэка-рымскай барацьбе, вучыўся на факультэце фізкультуры і спорту ГрДу імя Янкі Купалы.
Генадзь быў прызёрам і пераможцам міжнародных турніраў. У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце на кафедры фізічнага выхавання і спорту ён працаваў з 2005 года. За гэты час Бесараб падрыхтаваў 5 майстроў і 5 кандыдатаў у майстры спорту і 1 майстра спорту міжнароднага класа.
Каментары