Свет44

«Больш, чым проста выбар». Харыс выступіла з ключавой прамовай за тыдзень да галасавання

Віцэ-прэзідэнтка і кандыдатка ў прэзідэнты ЗША Камала Харрыс звярнулася да шматтысячнага натоўпу ў Вашынгтоне са сваёй заключнай вялікай прамовай напярэдадні выбараў, якія пройдуць роўна праз тыдзень, піша Бі-бі-сі.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

«Добры вечар, Амерыка! — сказала яна ў пачатку выступлення. — Праз тыдзень у вас будзе магчымасць прыняць рашэнне, якое непасрэдна паўплывае на вашае жыццё, жыццё вашых сем'яў і будучыню гэтай краіны, якую мы любім».

Паводле яе слоў, будучыя выбары — гэта «больш за проста выбар паміж дзвюма партыямі і двума рознымі кандыдатамі».

«Гэта выбар пра тое, ці будзе ў нас краіна, заснаваная на свабодзе для кожнага амерыканца, або будзе кіравацца хаосам і разладам, — дадала Харрыс. — Прыйшоў час для новага пакалення амерыканскіх лідараў».

Месца правядзення мітынгу было выбрана невыпадкова — яно знаходзіцца побач з Белым домам і вядомае як парк Элліпс. Там 6 студзеня 2021 года яе супернік на выбарах, рэспубліканец Дональд Трамп, выступаў перад сваімі прыхільнікамі перад тым, як некаторыя з іх рушылі штурмаваць Капітолій.

Паводле слоў Харрыс, Трамп «стаяў на гэтым самым месцы амаль чатыры гады таму і накіраваў узброены натоўп да Капітолія, каб адхіліць волю народа на свабодных і сумленных выбарах, ведаючы, што ён прайграў іх».

«Гэта чалавек нестабільны, апантаны помстай, ахоплены крыўдай і прагны да неабмежаванай улады», — дадала яна. Паводле ацэнак штаба Харрыс, на мітынгу сабралася больш за 75 тысяч чалавек.

Пакуль Харыс выступала ў Вашынгтоне, Дональд Трамп праводзіў перадвыбарчы мітынг у горадзе Алентан у Пенсільваніі — адным з ключавых вагальных штатаў, у якіх будзе вырашацца зыход прэзідэнцкіх выбараў.

«Ці жывяце вы цяпер лепш, чым чатыры гады таму?» — пачаў сваё выступленне былы прэзідэнт, паўтарыўшы свае абяцанні знізіць інфляцыю і «спыніць уварванне» мігрантаў у ЗША, калі ён вернецца ў Белы дом. Натоўп загудзеў «не».

«Камала нас зганьбіла, — заявіў ён. — У наступны аўторак вы павінны ўстаць і сказаць Камале, што з вас хопіць, што больш вы гэтага цярпець не збіраецеся».

Трамп ужо правёў маштабны мітынг у мінулую нядзелю — ён выступіў на знакамітай арэне Медысан-сквер-гардэн у самым цэнтры Манхэтэна, куды яго прыйшоў падтрымаць мільярдэр Ілон Маск і іншыя знакамітасці.

Не абышлося без скандалу — падчас выступлення на мерапрыемстве комік Тоні Хінчкліф назваў Пуэрта-Рыка «плывучым востравам смецця», чым выклікаў крытыку з боку рэспубліканцаў і дэмакратаў.

Каментары4

  • Янка
    30.10.2024
    Не абыйшлося без скандалу — падчас свайго выступу на мерапрыемстве комік Тоні Хінчкліф назваў Пуэрта-Рыка «плывучым востравам смецця», чым выклікаў крытыку з боку рэспубліканцаў і дэмакратаў.

    Насамрэч там было нашмат круцей. Большасць СМІ сціпла напісалі, што Хінчкліф заўважыў, што лацінасы "любяць рабіць дзетак" (Latinos "loved making babies"). Зусім няшматлікія адважыліся перадрукаваць абсцэнны працяг ягонага расісцкага жарту цалкам: they don't pull out and c*m inside, just like they did to our country

    Яшчэ Хінчкліф выдаў "яскравы" жарт пра рэзку кавуноў з чарнаскурым сябрам, малазразумелы для беларускай аўдыторыі. Ён тычыцца расісцкага здзека над раўнаваннем правоў афраамерыканцаў пасля працяглага тэрміну расавай дыскрымінацыі ў ЗША, які з'яўляецца вельмі абразлівым і крыўдным для афраамерыканскай аўдыторыі.

    Але галоўным стала тое, што прысутны пад час гэтага вар'ятцтва Трамп ніякім чынам не асудзіў словы Хінчкліфа ні адразу, ні нават дагэтуль. Нешта падобнае адбылося на перадвыбарчым мітынгу Джона МакКейна, калі тый змагаўся за прэзідэнцкі фатэль супраць Абамы, але Маккейн адрэагаваў на абуральныя выказванні аднаго са спікераў неадкладна, адэкватна і годна - ён адразу ж выйшаў на трыбуну і рэзка асудзіў падобныя выказванні.
  • Make America bad again
    30.10.2024
    Мне не падабаюцца абодва варыянты. Але я думаю, што паміж кепскага і благога абяруць Трампа.
  • Усё яшчэ горш
    30.10.2024
    Трамп заявіў: "Biden became mentally impaired. Kamala was born that way." (Байдэн выжыў з розуму, а Камала такой нарадзілася).

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду5

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →