Зяленскі папрасіў у ЗША крылатыя ракеты Tomahawk — The New York Times
Амерыканская газета The New York Times сцвярджае, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, што ў сакрэтнай частцы свайго «плана перамогі» прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў у ЗША крылатыя ракеты Tomahawk.
Па словах суразмоўцы газеты, не названай па імені афіцыйнай асобы, улады ЗША адхілілі гэты запыт як цалкам нерэалістычны як па палітычных меркаваннях, так і па аб'ектыўных прычынах.
Далёкасць дзеяння Tomahawk — 1500 міляў, гэта значыць больш за 2400 км. З тэрыторыі Украіны імі прастрэльвалася б цалкам уся еўрапейская частка Расіі і вялікая тэрыторыя за Уралам, да заходніх раёнаў Омскай вобласці.
Па-першае, ЗША з палітычных меркаванняў не даюць Украіне дазвол біць углыб тэрыторыі нават сваімі тактычнымі ракетамі ATACMS, у якіх далёкасць у шэсць-сем разоў меншая. Па-другое, колькасць патэнцыйных ваенных цэляў у Расеі нашмат перавышае колькасць ракет, якія ЗША тэарэтычна маглі б аддаць, не падрываючы баяздольнасці ўласных узброеных сіл.
Па словах суразмоўцы NYT, «Тамагаўкі», на думку Зяленскага, павінны былі б стаць элементам «няядзернага стрымлівання».
Афіцыйны Кіеў гэтую публікацыю NYT пакуль не каментаваў.
Расія і Іран дзейнічаюць у ЗША супраць адзін аднаго. Пра гэта сведчаць сакрэтныя дакументы
Зяленскі азнаёміў еўрапейскіх лідараў з «Планам перамогі»
Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага
Міхаіл Падаляк расказаў, што змяшчаецца ў сакрэтных дадатках да «плана перамогі» Зяленскага
У «плане перамогі» Зяленскага ёсць пункт аб няядзерным стрымліванні. Што гэта можа быць?
Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»
Каментары