«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй
Яўген Шаўчэнка, які мае сувязі ва ўладных колах Беларусі, заявіў, што напісаў ліст Дональду Трампу.
Народны дэпутат Украіны выказаў намер зноў з'ездзіць у Мінск і дапамагчы ў арганізацыі перамоў з Расіяй.
Шаўчэнка ў сваім тэлеграм-канале заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пачаць дыялог. Інакш, маўляў, гэта будзе пагражаць яго зняццем з пасады.
«Пара, таварыш прэзідэнт, пачынаць дыялог. Я разумею, што пасля гэтага табе давядзецца пайсці. Але краіна важнейшая за асабістыя амбіцыі. Я дапамагу, калі што. Зноў з'езджу ў Мінск. Усё вырашым. Ты толькі пачні. А калі не захочаш, цябе прымусяць сысці. І прымусяць цябе тыя, хто ўчора табе апладзіраваў у краінах заходняга свету», — напісаў дэпутат.
У іншым допісе ён заявіў, што накіраваў ліст Дональду Трампу з просьбай «спрыяць спыненню далейшага аўтарытарызму, дыктатуры і беззаконня, а таксама вяртанню дэмакратыі і свабоды слова ў палітычнае жыццё Украіны».
На выказванні Шаўчэнкі адрэагаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.
«Некаторыя народныя дэпутаты, здаецца, заблыталіся ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, нацыянальных інтарэсаў і будучыні краіны.
Калі ў іхніх галовах нацыянальныя інтарэсы роўныя паражэнню Украіны, то яны робяць вялікую памылку ў інтарэсах РФ. План перамогі Украіны, Формула міру — гэта шлях да справядлівасці», — напісаў Ермак у сваім тэлеграм-канале.
Яўген Шаўчэнка атрымаў вядомасць як актыўны прыхільнік Лукашэнкі і лабіст яго інтарэсаў ва Украіне. Ён наведваў Беларусь яшчэ ў 2021 годзе, дзе ўдзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах і сустракаўся з Лукашэнкам. Пасля гэтага Шаўчэнку выключылі з фракцыі «Слуга народа».
Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў пазней прызнаваўся, што ўкраінская разведка выкарыстоўвала сувязі Шаўчэнкі ў вышэйшым кіраўніцтве Беларусі ў сваіх інтарэсах.
Шаўчэнка: Крэмль хацеў бы замяніць Лукашэнку, і я ведаю на каго
«Ён нам ніколі не адмаўляў». Кіраўнік украінскай разведкі прызнаўся, што Украіна працавала з Лукашэнкам праз дэпутата Шаўчэнку
Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе захэйцілі дэпутата-лукашыста, які прыйшоў на пасяджэнне ў вайсковай форме
Памятаеце дэпутата Рады Яўгена Шаўчэнку, які ездзіў некалькі разоў да Лукашэнкі? Яго затрымалі
Каментары
а неўзабаве, глядзіш, і трамп будзе ў госці к нам
«Ми користуємося можливістю його комунікації, його зв’язками. Загалом ніколи це сильно не приховували. Він є ефективним у цьому процесі. Шевченко досить давно допомагає нам. Давайте назвемо це так. І жодного разу не відмовив, коли ми зверталися з проханнями до нього», – додав керівник ГУР.