Свет66

«Ён ёй выколваў вочы». У Расіі на стэнд так званых герояў СВА павесілі фота гвалтаўніка і забойцы

У Чалябінскай вобласці на стэнд загінулых «герояў СВА» змясцілі фота забойцы ў рэзананснай справе. 

Адміністрацыя Чабаркуля ўстанавіла некалькі стэндаў з фотаздымкамі мясцовых жыхароў, якія загінулі на вайне ва Украіне. Сваячкі і жонкі вайскоўцаў запісалі відэазварот да намесніка губернатара Чалябінскай вобласці Станіслава Машарава пра тое, што на стэнд трапіў партрэт Дзяніса Сініцына. Па словах жанчын, у 2014 годзе ён згвалціў, а затым забіў жанчыну і выкалаў ёй вочы. У яе засталіся двое дзяцей.

«Гэты Сініцын у нас забіў некалі тут жанчыну, двое дзяцей засталіся без маці. Забіў яе жорстка, ён яе згвалтаваў, ён ёй выколваў вочы. Гэта вырадак. Ён не прызываўся, ён пайшоў з турмы. Ён там не загінуў, ён здох, па-руску кажучы. Мы першапачаткова ўздымалі пытанне з адміністрацыяй аб тым, што нельга Сініцына на публіку развешваць — горад маленькі, людзі памятаюць гэта забойства. Мы ўсе тады жылі тут, баяліся на вуліцы выходзіць. Людзі праходзяць і абураюцца», — распавядае жанчына.

У маі 2014 года МУС па Чалябінскай вобласці паведамляла аб затрыманні ў Чабаркуле 26-гадовага раней судзімага мужчыны па падазрэнні ў забойстве 38-гадовай жанчыны. На сайце Чабаркульскага гарадскога суда інфармацыі аб справе Дзяніса Сініцына няма. Па звестках мясцовых жыхароў, ён завербаваўся на вайну ва Украіну з калоніі і загінуў у студзені 2023 года, піша «Медуза». 

У выніку гарадская адміністрацыя заявіла, што са стэнда знялі фатаграфію Дзяніса Сініцына, якая выклікала «неадназначнае стаўленне жыхароў». 

Каментары6

  • Кончаныя
    12.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Kasiner
    12.11.2024
    На дрон для ЗСУ няхай данацяць, яшчэ аднаго не стане..
  • Лапата
    12.11.2024
    Так тож пуцінская новая свошная эліта. Таму таварышчы расіяне, прывыкайце

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →