Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў
Загінулі ў тым ліку камандзір дывізіёна і начальнік штаба.
Украінскія войскі 23 лістапада нанеслі ўдар па зенітна-ракетным комплексе «C-400» у Вялікім Жыраве Курскай вобласці.
Удар быў нанесены трыма балістычнымі ракетамі ATACMS, піша інсайдарскі канал «Дасье шпіёна».
Комплекс быў у небаявым стане, знаходзіўся на рамонце.
У выніку ўдару была знішчана радыёлакацыйная станцыя і дзве пускавыя ўстаноўкі.
Загінулі пяць афіцэраў, у тым ліку камандзір дывізіёна і начальнік яго штаба. Таксама смяротныя раненні атрымалі трое супрацоўнікаў АТ «Алмаз-Антэй», якія займаліся рамонтам ЗРК.
Сярод загінулых афіцэраў — маёр, капітан, старшы лейтэнант і два лейтэнанты.
ATACMS — амерыканскія тактычныя балістычныя ракеты з далёкасцю да 300 кіламетраў. Не так даўно Белы дом дазволіў Украіне біць такой зброяй па аб'ектах на тэрыторыі Расіі.
Каментары