Грамадства7979

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту

Шматдзетная маці абураецца, што паўгода не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту. «А хто на бальнічныя будзе хадзіць, вы?» — часта чуе яна на сумоўях.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Жанчына запісала крык душы і апублікавала відэа ў тыктоку.

— Лукашэнка што казаў? Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе. Акей. Я выйшла з трэцяга дэкрэту паўгода таму і ўвесь гэты час шукаю працу. Што мне кажуць? «У вас трое дзяцей. А хто на бальнічныя будзе хадзіць, вы?».

Не падбіраючы выразы, блогерка сумна жартуе, што калі дзеці захварэюць, то будзе прасіць суседзяў з імі пасядзець.

— Ну і куды мне ўладкавацца? Прыбіральшчыцай? Я не разумею. Я столькі сумоўяў абышла. І ва ўсіх адно пытанне: «А хто з дзецьмі?» Нараджайце, а потым вас ніхто на працу не возьме.

@poli.belichenko #многодетные #работа #минск #беларусь #вакансии ♬ оригинальный звук - poli.belichenko

Насамрэч, жанчына ўзняла праблемнае пытанне. Нягледзячы на афіцыйную рыторыку чыноўнікаў, якія заклікаюць жанчын нараджаць як мага больш дзяцей, шматдзетныя маці трапляюць у пастку дэкрэтных адпачынкаў.

Фактычна жанчына, якая вырашае нарадзіць трох дзяцей (як блогерка), выпадае з рынку працы прыкладна на 6-9 гадоў. У краіне не распрацаваная сістэма, якая б дапамагала маладым маці не губляць сваю кваліфікацыю.

Раней эксперт з Беларускага Хельсінскага камітэта расказваў «Нашай Ніве», што жанчыны ў Беларусі з’яўляюцца найбольш сацыяльна ўразлівай групай — пасля дэкрэтнага адпачынку ім цяжка вярнуцца да таго ўзроўню заработнай платы, які быў раней.

У большасці сем'яў адказнасць за дзяцей (улічваючы тыя самыя бальнічныя) цягне на сабе маці. І, на жаль, працадаўцы маюць рацыю, калі хвалююцца, што супрацоўніца з дзецьмі па аб’ектыўных прычынах можа часта адсутнічаць на працоўным месцы. Мужчыны ж у Беларусі бяруць дэкрэт у 1% выпадкаў.

Шмат хто з беларусак спрабуе змірыцца з сітуацыяй і шукае працу, якая ніжэйшая за іх кампетэнцыі (бо спадзяецца, што ўмоўную прыбіральшчыцу кіраўніцтву будзе лягчэй адпускаць на бальнічныя). Або пачынае працаваць на палову ці чвэрць стаўкі. Што, безумоўна, адгукнецца жанчыне яшчэ праз шмат гадоў, калі яна вырашыць аформіць пенсію.

Таксама трэба памятаць, што адпачынак па доглядзе дзіцяці ўваходзіць у агульны працоўны стаж, але не ўваходзіць у страхавы стаж (для прызначэння пенсіі па ўзросце на агульных падставах у 2025 годзе будзе патрабавацца не менш за 20 гадоў страхавога стажу).

Для жанчын, якія нарадзілі 4 і больш дзяцей, прадугледжаны паніжаны страхавы стаж.

Каментары79

  • Ёсік
    03.12.2024
    Мая жонка таксама зь дзьвума сёстрамі гадавалася ў часы саўка, але аніякая не шматдзетная сям'я, анічога БССР не даваў. Разбесьціліся зараз, нараджаюць і не думаюць, што з дзецьмі тымі рабіць, менш трэба слухаць чыноўнікаў, у іх усё добра.
  • Satan
    03.12.2024
    Я ведаю рашэнне! Трэ ўвесьці іслам. Шмотак трэба две паранжы (калі адна ў сцірцы), касметыка вашчэ ня трэба, манікюр таксама... і хопа - тады можна жыць на зарплату мужчыны!
  • Штолле
    03.12.2024
    В приличных компаниях нет таких проблем. Наоборот - поддержка и забота. Мораль: не ходите на собеседования в говноконторы.

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс26

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння40

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →