У карыстальнікаў з Беларусі з'явіліся праблемы з доступам да Viber
Паводле інфармацыі чытачоў Devby.io, у Viber, у прыватнасці, стала немагчыма адпраўляць і атрымліваць паведамленні. Гэтая праблема вырашаецца толькі пры ўключэнні VPN.
«Анлайнер» са спасылкай на чытачоў таксама паведамляе аб праблемах з доступам да сэрвісаў Viber.
Мяркуючы па паведамленнях, месенджар не працуе ці працуе са збоямі ў абанентаў ByFly, але адзінкавыя скаргі на нізкую якасць сувязі паступаюць і ад абанентаў A1.
У тэхпадтрымцы ByFly «Анлайнеру» пацвердзілі наяўнасць праблемы, аднак запэўнілі, што з боку аператара ніякіх збояў няма, і рэкамендавалі звярнуцца ў падтрымку карыстальнікаў Viber.
Скаргі на працу Viber сталі паступаць пасля блакавання месенджара ў Расіі.
Каментары