Грамадства88

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы

Сям'я беларусаў апынулася ў Латвіі ў бюракратычнай пастцы, калі ў іх нарадзілася дачка. Каб аформіць першы пашпарт для Мары (так бацькі назвалі дзяўчынку), бацькам трэба ехаць на радзіму: консульскія ўстановы Беларусі за мяжой ужо больш за год не выдаюць сваім грамадзянам новых дакументаў. Але такая паездка, па словах маці і бацькі, можа быць небяспечнай для іх. Расказвае «Настоящее время». 

Сям'я Страх прыехала ў Латвію ў 2021 годзе па праграме рэпатрыяцыі: у Ігара ў Латвіі жыла бабуля і нарадзіўся бацька. У Рызе Ігар уладкаваўся на працу, а неўзабаве пачаў сваю справу: адкрыў сталярную майстэрню і сямейны забаўляльны цэнтр па матывах свету Гары Потэра.

Праблем з дакументамі ў сям'і не было — да таго часу, пакуль не нарадзілася дзіця.

«Дзіця нарадзілася ў Латвіі, але як мы па грамадзянстве беларусы, дзіця, дзяўчынка, таксама лічыцца беларускай, — тлумачыць Таццяна Страх, маці дзяўчынкі. — І ёй таксама трэба атрымаць від на жыхарства, які ёсць у нас у Латвіі, а падставай для яго атрымання з'яўляецца дакумент, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

Цяпер дзяўчынка жыве ў Латвіі без дакументаў, і гэта выклікае мноства праблем.

«Яна не можа атрымаць ніякую медыцынскую дапамогу, нават платную. Таму што нават калі ты звяртаешся ў медыцынскую ўстанову, табе трэба паказаць нейкі дакумент замежніка, усё што заўгодна», — кажа Таццяна Страх.

У Таццяны і Ігара таксама хутка заканчваецца тэрмін дзеяння беларускіх пашпартоў. З восені мінулага года дакументы беларусам, якія жывуць за мяжой, мяняюцца толькі на радзіме.

«У нас не працуюць пасольствы, яны поўнасцю спынілі сваю дзейнасць. Варыянтаў, як мы можам атрымаць любыя дакументы, любыя, зусім любыя, без паездкі ў Беларусь, няма. Проста ніякіх, наогул ніяк няма», — гавораць бацькі.

У выніку Ігар і Таццяна Страх прынялі рашэнне запытаць у Латвіі палітычны прытулак. Ігар і Таццяна падкрэсліваюць, што не могуць паехаць на радзіму, бо ў Беларусі ім можа пагражаць небяспека — праз тое, што ў 2020 годзе яны ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і выступалі супраць рэжыму Лукашэнкі і абвешчаных уладамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Я вельмі шмат удзельнічаў у пратэстах, прычым удзельнічаў так, што захаваліся фатаграфіі, каментары, — распавядае Ігар Страх. — Калі забастоўкі былі, мы таксама зачынялі сваю краму, у нас прадавалася ўся бел-чырвона-белая тэматыка, увогуле, я наслядзіў шмат дзе».

«Калі стала відаць, што за каментары і лайкі саджаюць, то цалкам відавочна, што ў мяне пры спробе заехаць у Беларусь будзе латарэя, называецца «Ад 15 дзён да 15 гадоў», – іранізуе ён.

Асцярогі Ігара абгрунтаваны. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», у 2023 годзе ў Беларусі не менш як 207 грамадзян краіны былі затрыманы па палітычных матывах пасля таго, як перасеклі мяжу Беларусі, у асноўным за ўдзел у пратэстах супраць Лукашэнкі. У 2024 годзе такіх людзей было не менш за 55.

«Менавіта затрыманне на мяжы — адзін з самых адчувальных момантаў, таму што затрыманне здараецца нечакана, — падкрэслівае Вікторыя Рудзянкова, юрыстка праваабарончага цэнтра «Вясна». — І амаль што ўсе лічбы рэпрэсій, якія ў нас ёсць, — гэта толькі вяршыня айсберга, таму што мы не ведаем сапраўдныя маштабы».

Запыт сям'і Страх на палітычны прытулак у Латвіі зараз разглядае міграцыйная служба.

Іншыя краіны, дзе жывуць шмат беларусаў, якія з'ехалі з краіны, па-рознаму вырашаюць пытанне з іх дакументамі. Літва і Польшча, напрыклад, выдаюць палітычным эмігрантам і бежанцам з Беларусі замест пашпарта праязны дакумент іншаземца. Але ў Латвіі такога дакументу проста не існуе. Ва Упраўленні па справах грамадзянства і міграцыі Латвіі выданню адказалі, што разглядаюць кожны выпадак індывідуальна.

«Калі чалавеку пагражае пераслед або сур'ёзная шкода ў краіне паходжання, ён можа падаць заяву аб прадастаўленні яму прытулку ў Латвіі, — тлумачаць у ведамстве. — Але важна адзначыць, што прычына адсутнасці ў чалавека магчымасці атрымаць дакумент, які сведчыць асобу краіны паходжання, сама па сабе не можа быць адзінай прычынай для атрымання статусу бежанца ці альтэрнатыўнага статусу».

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі ўжо некалькі гадоў лабіруюць выдачу беларусам, якія з'ехалі ад рэжыму Лукашэнкі, альтэрнатыўных пашпартоў. Але пакуль гэты дакумент не прызнаны ні ў адной краіне ЕС.

«Я вельмі спадзяюся, што латышы, калі ў нас выйдзе наш «пашпарт незалежнага беларуса», яго прызнаюць. Але зараз як ёсць, так ёсць. Цяпер толькі бежанства», — прызнае Віталь Малчанаў, прадстаўнік офіса Святланы Ціханоўскай.

Па даных Еўрапейскага статыстычнага агенцтва, пасля 2020 года свой першы ВНЖ у краінах ЕС атрымалі больш за паўмільёна беларусаў.

Каментары8

  • Тая самая
    18.12.2024
    Чаму яны пруцца ў гэтую Латвію? Ёсць жа нармальная Польшча. А, там іх рузкій йезык не разумеюць!
  • Жвір
    18.12.2024
    Тая самая , вы памыляецеся, у Польшчы во ўсе разумеюць расейскую мову. Асабліва жыхары Трымяста. А там, у Латвіі, ня факт.
  • жэўжык
    18.12.2024
    Тая самая , з тэксту артыкула: "Сям'я Страх прыехала ў Латвію ў 2021 годзе па праграме рэпатрыяцыі: у Ігара ў Латвіі жыла бабуля і нарадзіўся бацька."

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы23

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая70

У дэпрэсіўным райцэнтры Хоцімску па палітычных артыкулах судзілі 26 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы23

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →