Грамадства77

«Прыміце рашэнне, хто я для вас». Каліновец амаль год не можа легалізавацца ў Літве

Ветэран-каліновец Аляксандр Клачко выйшаў з пікетам пад будынак Дэпартамента міграцыі ў Вільні. Ужо 11 месяцаў мужчына чакае рашэння, ці дазволяць яму застацца ў Літве.

Аляксандр Клачко. Фота: «Наша Ніва»

Ранак 18 снежня Аляксандр сустрэў пад вокнамі будынка Дэпартамента міграцыі ў Вільні. У руках мужчыны — плакат са сцягамі і надпісам: каліновец звяртае ўвагу, што ён вораг беларускага і расійскага рэжымаў, але не ведае, хто ён для Літвы, і 11 месяцаў чакае адказ на гэтае пытанне.

Каліновец расказвае, што выбраў гэты дзень для пікета не проста так:

«18 снежня 2020-га я вымушана з’ехаў з Беларусі, таксама 18 снежня — Міжнародны дзень мігранта.

Але галоўная прычына — сёння 11 месяцаў, як я падаўся на ўцякацтва. Пры гэтым у мяне ёсць інваліднасць другой групы, але, нягледзячы на гэта, я першыя паўгода чакання не меў магчымасці лекавацца. Таксама ў той час не мог афіцыйна працаваць, дагэтуль не магу пераздаць на правы, бо мае беларускія правы кіроўцы скончыліся. Я дагэтуль у падвешаным стане і не ведаю, ці мне трэба вучыць літоўскую мову, бо не ведаю, ці змагу застацца ў Літве.

Лічу, 11 месяцаў — дастатковы тэрмін для таго, каб прыняць рашэнне. Я не хаваюся, пра мяне ёсць шмат фота– і відэаматэрыялаў, у мяне ёсць крыміналкі ў Беларусі — сем пацверджаных артыкулы і тры непацверджаныя, і я паведаміў пра гэта Дэпартаменту міграцыі. Што ім яшчэ перашкаджае прыняць рашэнне? Не кажу, каб мне далі легалізацыю, але прашу: прыміце рашэнне, хто я для вас — нацыянальная пагроза ці палітычны ўцякач».

Аляксандр кажа, што ў такой сітуацыі апынуўся не толькі ён. Напрыклад, ёсць выпадак, калі беларуска два гады чакае рашэння па сваёй легалізацыі. Таму ветэран жадае сваім пікетам прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, каб разгляд кейсаў беларусаў не зацягваўся.

Аляксандр распачынаў пікет ля ўвахода ў будынак Дэпартамента міграцыі, але паліцыя папрасіла адысці трохі далей. Фота: архіў Аляксандра Клачко

Клачко падаўся на ўцякацтва 18 студзеня 2024-га, менш чым праз месяц пасля прыезду з Украіны. У беларуса было два сумоўі ў Дэпартаменце міграцыі, яны доўжыліся па некалькі гадзін: адно прайшло прыкладна ў канцы студзеня, другое — у лютым. Пыталіся, кажа Аляксандр, пра ўсё: сваякі ў Беларусі, чый Крым, факты з біяграфіі і погляды мужчыны.

Беларус кажа пра дэталі сваёй міграцыйнай справы: 

«Не выхваляюся тым, што ваяваў. У паперах пазначыў, што ваяваў на баку Украіны, але падаваўся на ўцякацтва па палітычных матывах — па тых, згодна з якімі атрымаў пераслед у 2020-м і падчас маёй дзейнасці ў эміграцыі. Таксама паведаміў, што маю інваліднасць другой групы, якую мне дала Украіна пасля камісавання з УСУ, прадаставіў дакумент.

Я моцны, вытрымаю, можа, і з першай групай даў бы рады. Але нават тое, што ў мяне адміралі ныркі, не прымусіла разглядаць маю справу ў больш тэрміновым парадку, і гэта мне вельмі не падабаецца».

Аляксандр успамінае, што перыядычна пісаў запыты ў Дэпартамент міграцыі датычна сваёй справы. У пачатку ён яшчэ атрымліваў адказы, але недзе ў чэрвені-ліпені і гэтага не стала. У верасні мужчына хацеў паехаць у Германію па справах Каардынацыйнай рады (ён чалец рады), але атрымаў адказ, што пакідаць межы Літвы яму нельга. 

Нядаўна былы каліновец напісаў новы зварот чыноўнікам па міграцыі, дзе падрабязна расказаў пра сваю справу, прадубляваў яго па пошце. І праз тры дні атрымаў адказ — у Дэпартамента міграцыі вялікая загружанасць, але да канца 2024-га яны абяцаюць разгледзець яго справу.

Аляксандр гэтаму не верыць:

«Лічу, што прычыны для затрымкі іншыя, але мне іх не называюць. Ведаю людзей, якія падавалі паперы нашмат пазней і атрымалі ўцякацтва, і яны не маюць інваліднасці. Некалькі тыдняў таму я зноў напісаў туды зварот і нават не атрымаў адказу, што зварот туды трапіў.

Калі гэта ўсё не працуе, вырашыў — давайце выкарыстаем сродкі, дазволеныя літоўскім заканадаўствам, каб паўплываць на хуткасць прыняцця рашэння. Такі сродак — адзіночны пікет».

Клачко заўважае, што просіць не таго, каб яму абавязкова дазволілі застацца ў Літве. Для яго галоўнае — атрымаць хоць нейкае рашэнне, каб планаваць далейшыя дзеянні і мець магчымасць інтэгравацца ў пэўнай краіне, бо цяпер у Літве ён такой магчымасці не мае.

Аляксандр згадвае яшчэ адзін выпадак, дзе каліновец застаўся без дакументаў:

«Ведаю беларускага добраахвотніка, які падаўся на ўцякацтва, але здарыўся дрэнны выпадак і нашага з ім пабраціма знайшлі з нажом у грудзях. Гэтага добраахвотніка падазравалі ў забойстве. Абвінавачванне ўжо знятае, але ён ужо два гады чакае легалізацыі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Беларус
    18.12.2024
    Малайчына, дзякуй вам Чалавеча, вы сапраўдны герой для вольных беларусаў! А для расійскага і лукашэнкаўскага рэжымаў, так, вы вораг. Магчыма і для Летувы таксама. Бо ў пералічаных на плакаце аж падгарае ад вольных і смелых беларусаў, якія ваююць пад сцягам Пагоні ў шэрагах Палка Кастуся Каліноўскага. І звярніце яшчэ ўвагу на тое, што як толькі Аляксандр распачаў пікет ля ўвахода ў будынак Дэпартамента міграцыі, то ледзь не адразу прыехала паліцыя. А калі розныя вандалы-правакатары (назавём іх пакуль так) апаганьваюць беларускія крамы, кавярні і іншыя ўстановы ў Вільні, то летувісцкая паліцыя гадамі не можа (не хоча) знайсці хто гэта робіць. Таму Аляксандр зрабіў сапраўлы годны плакат, падняўшы вострае пытанне адносна стаўлення і дзеянняў Летувы ў дачыненні да вольных беларусаў, якім летувіскі бок адмаўляе ў легалізацыі. Калі і Аляксандру адмовяць, то яе можна смела ставіць у адзін шэраг з расейскім і лукашысцкім рэжымам (як і на плакаце). Летувісам куды прасцей змагацца з беларусамі, чым з расеяй, куды дагэтуль ідуць фуры праз мяжу ЕС, уключаючы і летувісцкую.
  • Даллес
    18.12.2024
    Билл, у кремлевских всегда и во всем виновата Украина, даже в прорыве канализации в российском Мухосранске.
  • Вось тут
    18.12.2024
    Света, ты дзе?, яны таньчаць з Чынчынэлчэнэлам і спяваюць з хорам "Вольных беларусаў"!
    https://t.me/stranafund/11830

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →