Грамадства77

Блогер прапанаваў падлетку пазваніць маці і сказаць, што той пераходзіць на беларускую мову. Якая была рэакцыя маці?

Блогер і музыка Ілля Шынкарэнка цяпер, бадай, галоўны папулярызатар беларускай мовы сярод моладзі. Яго чарговае відэа — пра рэакцыю падлеткаў і бацькоў на прапанову перайсці на беларускую мову.

Ілля Шынкарэнка прапанаваў хлопцу на вуліцы 20 рублёў, каб той абвясціў па тэлефоне маці, што пераходзіць на беларускую мову.

Шынкарэнка даў хлопцу ліст з беларускамоўнымі рэплікамі, якія маглі спатрэбіцца пры такой гутарцы.

@shynkarenka Нечакана #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук - Iĺja Šynkarenka

— Ало, мама, вітаю, што робіш? — гэта рэпліка на беларускай мове прайшла незаўважанай, быццам звычайна сын так і гаворыць.

Маці спытала яго ў адказ па-руску, ці хапіла яму грошай на нешта.

— Ведаеш, я вырашыў, што цяпер буду размаўляць толькі па-беларуску, — прачытаў сын рэпліку са шпаргалкі ад Шынкарэнкі.

— Па-беларуску… — задумалася маці і працягнула сама ўжо таксама па-беларуску. — Я зараз адпрацавала і прыбіраю кухню, буду гатаваць ежу.

— Я вельмі люблю Янку Купалу і Якуба Коласа, — зачытаў з ліста падлетак. — А ты не хочаш таксама перайсці на беларускую мову?

— З захапленнем, — спакойна падтрымала сына маці.

Развіталіся яны па-беларуску:

— Да сустрэчы.

— Да сустрэчы, сынок.

Падлетак атрымаў ад блогера 20 рублёў. А на пытанне Шынкарэнкі: «Дык што, пераходзіце на беларускую?» — адказаў: «Да».

Відэа атрымала больш за 25 тысяч падабаек, праглядзелі яго амаль 300 тысяч разоў, яно сабрала больш за 600 каментаў — у асноўным людзі падбадзёрваюць і з захапленнем ставяцца да беларускай мовы, маці хлопца і аўтара відэа.

Каментары7

  • сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт і пра - маскоўская лухта імперскіх служак
    18.12.2024
    Салжыніцын і Броцкі таксама брахалі супраць вольнага свету , Маскоўская мова мова імперскіх служак . Пры гэтым сёння Беларускія класы 10% , таму 80 % як Лукашэнка і казаў за пра - маскоўскую палітыку . І пакуль Беларусь на Маскоўскай мове на Маскоўскіх - Азіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць НАВАТ ТЭАРЭТЫЧНА не можа. І сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт і пра - маскоўская лухта Васалаў Маскоўскага ханства
  • Беларус
    18.12.2024
    Маці малайчына, адразу перайшла на беларускую мову ❤️
  • Лёлік з-пад Беларусі
    18.12.2024
    мама хлопца - амаль кожны беларус 100%

    нашыя бацькі, якія навучаліся ў беларускіх вну ў 60-80 гадах насэмрач першаые поўнасцю русіфікаваная пакаленне, але амаль усе яны дома з бацькамі да вну размаўлялі беларускай

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы20

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая70

У дэпрэсіўным райцэнтры Хоцімску па палітычных артыкулах судзілі 26 чалавек1

Fix Price у Беларусі запускае сэрвіс дастаўкі тавараў дадому

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы20

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →