Грамадства55

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

З 20 снежня ў базах дадзеных «Кіберпартызан» з'явілася інфармацыя пра памерлых жыхароў Беларусі з афіцыйнымі прычынамі смерці — аж да 2024 года. У якасці прыкладаў хакеры апублікавалі некалькі запісаў. З іх вынікае, што экс-міністр замежных спраў Уладзімір Макей, экс-міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, а таксама памерлы ў калоніі палітвязень Вітольд Ашурак пайшлі з жыцця ў выніку «іншых недакладна пазначаных і неўдакладненых прычын смерці». Што канкрэтна гэта можа азначаць, даведалася ў судмедэксперткі выданне «Люстэрка».

Уладзімір Макей

У інфармацыі пра прычыны смерці, даступнай «Кіберпартызанам», код R99 адпавядае расшыфроўцы «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці» з Міжнароднай класіфікацыі хвароб.

Па словах Надзеі Гурманчук, судмедэксперткі з больш чым дзесяцігадовым вопытам, яго звычайна выкарыстоўваюць у выпадках, калі было праведзена ўскрыццё цела, каб высветліць дакладную прычыну смерці чалавека, але на момант ускрыцця прычына смерці застаецца дакладна не зразумелай або выклікае сумневы.

«Код R99 ставіцца толькі ў сітуацыі, калі на момант ускрыцця, то-бок даследавання трупа, прычына смерці не зразумелая або выклікае сумневы.

Што гэта значыць? Што доктар ці не ведае прычыну смерці, ці можа быць у ёй не ўпэўнены. І каб дакладна яе вызначыць, яму патрэбныя вынікі дадатковых даследаванняў. Ён бярэ ўзоры на дадатковыя даследаванні: гэта можа быць судова-гісталагічная экспертыза, судова-хімічная экспертыза і іншыя — у залежнасці ад таго, якую прычыну смерці доктар падазрае.

Што менавіта ён можа падазраваць: захворванне ці гвалтоўную прычыну смерці, — на гэтым этапе невядома нікому, акрамя самога доктара», — тлумачыць Гурманчук.

Калі ў доктара ёсць падазрэнні пра гвалтоўную прычыну смерці, то на гэтым этапе, пасля ўскрыцця, ён абавязаны неадкладна пра гэта паведаміць праваахоўным органам. Але ў даведцы, па словах эксперткі, усё адно будзе фігураваць дыягназ R99.

Гурманчук кажа, што дадатковыя экспертызы звычайна займаюць каля 30 дзён. Увесь гэты час у базе «вісіць» папярэдняя прычына смерці — той самы код R99. Памяняць яго могуць толькі тады, калі прыйдуць вынікі дадатковых даследаванняў і выдадуць канчатковую даведку аб смерці сваякам.

«Напэўна, «Кіберпартызаны» рана выявілі базы, — мяркуе Гурманчук. — Трэба было яшчэ пачакаць, бо гэта ўсё ўносіцца ў сістэму не адразу, а з часам. У будучыні код R99, як правіла, мяняюць на нармальную, дакладную кадзіроўку дыягназу».

Пры гэтым Гурманчук заўважае, што ў выпадку смерцяў такіх высокапастаўленых людзей, як міністраў, прастаўленне кода R99 цалкам вытлумачальнае.

«Гэта ў цэлым звычайная сітуацыя, якая сама па сабе не дае магчымасці меркаваць пра прычыну смерці: гвалтоўную ці не, гэта значыць ад якога-небудзь захворвання.

Мяркую, што ў выпадку Макея, то-бок значнай персоны, доктар проста перастрахаваўся, нават калі яму і магла быць зразумелая прычына смерці, — мяркуе суразмоўца. — Каб не атрымалася так, што ён напісаў канчатковы дыягназ, а потым прыйшлі вынікі дадатковых даследаванняў, і там аказалася нешта іншае, што дае падобную марфалагічную карціну на ускрыцці, — тады прыйшлося б мяняць дакументы, выпраўляць, бо ўскрыццё робіцца практычна ва ўсіх выпадках. Увогуле, каб не было ніякіх розначытанняў, рознагалоссяў, за якія прыйдзецца апраўдвацца».

Каментары5

  • чэшскі куколдавод
    21.12.2024
    Шкада, што ня стала Макея. Гэта дзяржаўнік, які застаўся сярод лукашыстаў, вёў сваю гульню. Што б ён ні казаў у 20 годзе, але гэта быў свой чалавек сярод ворагаў. Відаць Масква ў ім пагрозу і ўбачыла найперш
  • Значная персона
    21.12.2024
    Настолькі значная, што няма куды дзевацца,што са смерцю гэтай значнай персоны кругаварот гісторыі закруціўся такі. Праўда ў тым што няма ніякіх значных персон у гэтай краіне акрамя сашы лукашэкі, даўно пара гэта зразумець ужо было.
  • апошні інспэктар
    21.12.2024
    у выпадку макея гэта мог быць і новічок, які вельмі складана вызначыць

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →