Каманда Трампа заявіла еўрапейскім чыноўнікам, што новая адміністрацыя ЗША плануе працягваць дапамогу Украіне, даведаўся Financial Times.
«Найбліжэйшыя дарадцы па знешняй палітыцы абранага прэзідэнта ЗША падзяліліся намерамі ў размовах з высокапастаўленымі еўрапейскімі чыноўнікамі ў гэтым месяцы, што […] Трамп мае намер працягваць вайсковыя пастаўкі ЗША Кіеву пасля сваёй інаўгурацыі», — піша газета.
Пры гэтым адзначаецца, што адміністрацыя Трампа будзе працягваць дамагацца завяршэння канфлікту ва Украіне.
Што да краін НАТА, то Трамп будзе настойваць, каб яны павялічылі свае вайсковыя выдаткі да 5% ВУП.
Каментары