Грамадства2525

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?

Прапагандысцкія (і не толькі) каналы звярнулі ўвагу на ролік арганізацыі «Сумленныя людзі» з заклікам галасаваць супраць усіх на выбарах 26 студзеня. Маўляў, закупілі ботаў на мільён праглядаў, а вось на лайкі і каментары грошай не хапіла. На гэты момант відэа «Прагноз на 2025 для Беларусі: мы вартыя лепшага» праглядзела амаль 988 тысяч чалавек, пры гэтым там няма нават сотні лайкаў. А з тых нешматлікіх каментароў, што ёсць, значная частка — кампліментарнага характару ў бок Аляксандра Лукашэнкі. Спыталі ў лідаркі «Сумленных людзей» Алены Жываглод, з чым можа быць звязаная такая незвычайная статыстыка.

«На рэкламу гэтага відэа мы выдаткавалі $1600»

У каментары «Нашай Ніве» Алена Жываглод адразу абазначыла, што пра накрутку гаворкі не ідзе — калі б яны закуплялі прагляды, то лагічна было б закупляць заадно лайкі і каментары. Але яны ніколі гэтым не займаліся, бо лічаць «бессэнсоўным і неэтычным».

«Калі казаць пра накрутку, некаторыя прымяняюць такую практыку. Напрыклад, прыхільнікі рэжыму рэальна прыбягаюць да розных спосабаў імітацыі народнай падтрымкі, калі яе насамрэч няма. За не вельмі вялікія грошы можна купіць і прагляды, і лайкі, і каментары. Але калі казаць канкрэтна пра гэта відэа, то яно рэкламавалася праз інструмент Google Ads.

Мы бачылі, як рэагуюць на наш ролік у прапагандысцкіх каналах, тут усё ясна. Ім выгадна казаць, што на самой справе нашы прагляды купленыя — маецца на ўвазе, што накручаныя. Але я здзівілася, што падобныя каментары ёсць і ў прыхільнікаў перамен. Для мяне жах, што яны не да канца разумеюць, як працуе рэклама».

У сярэднім пры стварэнні ролікаў каля 10% бюджэту «Сумленныя людзі» вылучаюць на рэкламу. Але на маштабнай рэспубліканскай выбарчай кампаніі гэтыя лічбы вышэйшыя.

«Канкрэтна на рэкламу гэтага відэа мы выдаткавалі $1600.

Што ў нас атрымалася? Рэкламны ахоп роліка склаў прыкладна 1,67 мільёна паказаў — то-бок наша відэа было паказана ў стужцы людзей столькі разоў. Прычым усе гэтыя паказы — толькі з Беларусі: мы таргетуемся выключна на людзей унутры краіны (у нас 92% аўдыторыі — з Беларусі). Яны бачылі пазнаку «рэклама» і самі вырашалі, глядзець кантэнт ці не.

Атрымалася, што відэа прагледзелі амаль 988 тысяч чалавек (нехта глядзеў 30 секунд, нехта — дзве хвіліны). Дадам яшчэ тое, што я бачу сама ў кабінеце: даглядаў у нас 292 тысячы. То-бок столькі беларусаў даглядзелі гэты ролік да канца. І я магу сказаць, што гэта добры вынік для такога кантэнту. Так працуе гугл-рэклама, так ютуб дазваляе за нашы грошы паспрабаваць даставіць кантэнт беларусам».

Скрыншот: ютуб-канал «Сумленных людзей»

«Мы ідзём на гэтыя выдаткі, каб выходзіць за межы кола ядзерных прыхільнікаў перамен»

Алена звяртае ўвагу, што сёння рэклама — адзін з даступных спосабаў змагацца за ўвагу людзей унутры Беларусі.

«Сумленныя людзі» змагаюцца за ўвагу беларусаў і беларусак у катастрафічна нявыгадных умовах. Мы канкуруем з дзяржпрапагандай. І калі мы хочам выйсці з інфармацыйнай бурбалкі арганічных праглядаў ад тых, хто можа сабе дазволіць падпіску на «экстрэмістаў», тады мы і звяртаемся да рэкламы. Ці пакажуць наш кантэнт у Беларусі, шмат у чым вызначаюць алгарытмы платформ, якія ўлічваюць узаемадзеянне з кантэнтам — лайкі, каментары, рэпосты, перасылкі.

За падпіску, каментар ці лайк пад кантэнтам дзяржаўных СМІ не арыштоўваюць, не даюць штрафы і не звальняюць з працы, таму нам прыходзіцца прыкладаць больш намаганняў. Так, рэклама каштуе грошай, і мы ідзём на гэтыя выдаткі, каб выходзіць за межы кола ядзерных прыхільнікаў перамен, каб звяртацца да тых, каго называюць нейтраламі».

«Мы канкуруем з прапагандай нават не за вынік, а за магчымасць паказаць наш кантэнт»

Параўноўваючы статыстыку гэтага відэа з іншымі на канале, Алена адзначае, што гэта сярэдні паказчык адносна атрыманых поўных даглядаў для кантэнту з вялікім бюджэтам на рэкламу. Недзе прапорцыя можа быць лепшай, але на тое ёсць свае тлумачэнні.

«Канечне, мы не можам напрамую спытаць у беларусаў у краіне, чаму яны не паглядзелі наш ролік. Але мы можам здагадвацца пра пэўныя прычыны. Па-першае, прапорцыя лайкаў, каментароў і праглядаў залежыць ад таго, рэкламуецца кантэнт ці не, і ў якім аб'ёме.

Каментаў і лайкаў пад відэа будзе менш, калі аб'ём рэкламнага трафіку вышэйшы. А тут мы выдаткавалі на рэкламу $1600 — гэта вялікі для нас бюджэт. Але гэта шырокамаштабны таргет, рэспубліканская кампанія».

Таксама Алена дапускае, што на інтэнсіўнасць каментавання могуць уплываць героі ў кадры.

«Для чалавека, які прыйшоў з рэкламы і бачыць умоўных Паўла Латушку ці Святлану Ціханоўскую, больш відавочным робіцца тое, што ён мае справу з экстрэмісцкім фармаваннем — па версіі рэжыму Лукашэнкі. І ён не будзе ўзаемадзейнічаць з такім кантэнтам.

Мы і самі просім пра гэта: не трэба пісаць каментары і ставіць лайкі, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і для вас гэта небяспечна: «Сумленныя людзі» прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем».

Акрамя таго, суразмоўца адзначае, што тэма выбараў — менш захапляльная для гледача ў прынцыпе.

«Калі мы ствараем кантэнт пра тое, як працуе медыцына, ці пра турэмную сістэму, дзе мы раскрываем злачынствы рэжыму, то каментаваць там ёсць больш чаго».

«Я жадаю ўсім актарам дэмакратычных сілаў навучыцца карыстацца тэхналогіямі і не стаяць на месцы. Бо з чаго мы выбіраем: не даставіць інфармацыю ніяк, няхай толькі Лукашэнка кажа па тэме выбараў, ці ўсё ж паспрабаваць?

Мы канкуруем з прапагандай нават не за вынік, а за магчымасць паказаць наш кантэнт. На жаль, мы не трапім на тэлебачанне, на білборды, таму нам застаецца дзіджытал», — падсумоўвае лідарка «Сумленных людзей».

Каментары25

  • Мх
    18.12.2024
    І ўсё па расейску.
  • Тэст на сумленне
    18.12.2024
    Спадар, а хто вораг? Назавіце яго.
  • Вася
    18.12.2024
    А дзе яны ўзялі $1600 на рэкламу і грошы на ролік? Чаму журналіст не спытаўся?

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў10

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Галоўнае
Усе навіны →