Свет

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Мала якія месцы перажылі такі рэзкі скачок у працягласці жыцця, як астраўная гарадская дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі — Сінгапур.

Фота: Noushad Thekkayil/NurPhoto via Getty Images

Дзіця, народжанае ў гэтай краіне ў 1960 годзе, мела шанцы (на той час) пражыць толькі прыкладна да 65 гадоў, але народжаныя сёння могуць разлічваць пражыць аж да 86 гадоў. Больш за тое, з 2010 да 2020 года колькасць доўгажыхароў у Сінгапуры падвоілася, піша Бі-бі-сі.

Гэты вялізны скачок у даўгалецці — значнай ступені вынік мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі і інвестыцый. У жніўні 2023 года Сінгапур назвалі шостай у свеце «блакітнай зонай». Так дэмографы называюць рэгіёны, дзе людзі жывуць даўжэй і здаравей дзякуючы спалучэнню культуры, ладу жыцця і харчавання.

«Блакітныя зоны» адкрыў і ўвёў у абарот журналіст National Geographic Дэн Бютнер, хоць некаторыя даследчыкі ставяць пад сумнеў дакладнасць гэтай класіфікацыі. Сінгапур стаў першым новым рэгіёнам, які далучылі да блакітных зон за апошнія дзесяцігоддзі.

Тым не менш, сярод іншых рэгіёнаў з доўгажыхарамі Сінгапур выглядае своеасабліва. Працягласць жыцця яго жыхароў больш залежыць ад дальнабачнай палітыкі, чым ад культурных традыцый. Жыхары Сінгапура цэняць не толькі даўжыню жыцця, але і яго якасць.

Журналісты паразмаўлялі з некалькімі з іх, каб зразумець, што менавіта робіць іх жыццё больш здаровым і шчаслівым, і што яны рэкамендуюць іншым, хто хоча жыць даўжэй.

Здаровы пераход

Жыхары Сінгапура сталі сведкамі паступовых змен урадавых палітык, якія ўплывалі на іх здароўе і самаадчуванне.

«Я вырас тут і на ўласныя вочы бачыў, як змяніліся адносіны грамадства да здароўя», — кажа жыхар краіны Фірдаус Сязвані, які вядзе блог пра фінансы Dollar Bureau. «Высокія падаткі на цыгарэты і алкаголь разам з жорсткай забаронай на курэнне ў грамадскіх месцах не толькі паляпшаюць здароўе людзей, але і робяць грамадскія месцы больш утульнымі і чыстымі. Ніякага пасіўнага курэння!»

Ён быў здзіўлены, калі даведаўся пра назву «блакітная зона», улічваючы вялікую колькасць цукру, солі і какосавага малака, якія выкарыстоўваюцца ў мясцовых стравах. Але нават гэта паступова змяняецца.

«Рада па пытаннях здароўя імкнецца заахвоціць жыхароў да выбару больш здаровай ежы, улічваючы асаблівасці мясцовай кухні», — тлумачыць ён.

«Абавязковая маркіроўка пажыўных рэчываў і зніжэнне ўтрымання цукру ў напоях прыкметна змянілі дасведчанасць і выбар. Хоць пакуль невядома, наколькі эфектыўная гэтая ініцыятыва, я асабіста імкнуся пазбягаць салодкіх напояў, калі бачу гэтыя пазнакі».

Сістэма аховы здароўя Сінгапура таксама атрымала сусветнае прызнанне як за якасць абслугоўвання, так і за здольнасць стрымліваць выдаткі. У 2023 годзе індэкс росквіту, распрацаваны брытанскім інстытутам Legatum, прызнаў Сінгапур найлепшым у свеце па ўзроўні здароўя грамадзян і доступе да медыцыны.

Сінгапур: горад-сад

Але не толькі ахова здароўя адыгрывае важную ролю ў павелічэнні працягласці жыцця сінгапурцаў. Надзейны грамадскі транспарт і важнасць чысціні і прыгажосці ў краіне заахвочваюць да прагулкі і штодзённых фізічных практыкаванняў, а таксама даюць жыхарам пачуццё бяспекі і спакою.

«Урадавыя ініцыятывы, якія ідэальна інтэгравалі паркі, сады і запаведнікі ў гарадскі пейзаж, заваявалі Сінгапуру рэпутацыю 'горада-саду'», — кажа архітэктарка Чару Какатэ, старшая партнёрка Safdie Architects.

«Пражыўшы ў Сінгапуры больш за 15 гадоў, я ўсё яшчэ захапляюся тым, як Упраўленне гарадской рэканструкцыі старанна спланавала горад. Іх увага да ўстойлівага развіцця, эфектыўнага выкарыстання зямлі і зялёных насаджэнняў — выдатная», — кажа спецыялістка.

Фота: Igor Bilic / Getty Images

Адным з любімых месцаў Какатэ з’яўляецца Сінгапурскі батанічны сад, адзіны трапічны сад, прызнаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. «Яго выдатная калекцыя архідэй і ўвага да захавання раслін робяць яго прытулкам для аматараў прыроды, сем'яў і турыстаў», — адзначае яна.

Шмат хто з жыхароў, як моладзь, так і старэйшае пакаленне, рэгулярна займаюцца фізічнымі практыкаваннямі, дзякуючы вялікім грамадскім паркам і фітнес-куткам па ўсім горадзе.

Каб лепш зразумець дух супольнасці, ён раіць парк Усходняга ўзбярэжжа — частку ўзбярэжжа, дзе ёсць шмат месцаў для пікнікоў і шпацыраў на свежым марскім паветры.

Што трэба ведаць

Хоць якасць жыцця ў Сінгапуры можа быць высокай, кошт жыцця тут адпаведны. Краіну часта лічаць адным з самых дарагіх месцаў для жыцця ў свеце, а Mercer ставіць яе на другое месца пасля Ганконга.

Насельніцтва Сінгапура разнастайнае, бо сюды эмігруюць людзі з усяго свету, але ўрад аддае прыярытэт сацыяльнай згуртаванасці, якой дасягаюць праз законы і парадак. У Сінгапуры дзейнічаюць строгія правілы (і пакаранні) адносна смецця, курэння ў грамадскіх месцах, ужывання наркотыкаў і парушэнняў правілаў дарожнага руху. Але многія жыхары лічаць, што гэтыя правілы дапамагаюць захаваць краіну больш бяспечнай і прыгожым месцам для жыцця.

«Акрамя таго, палітычная стабільнасць Сінгапура заахвочвае інвестыцыі і спрыяе эканамічнаму росту і сацыяльнай згуртаванасці», — кажа Какатэ.

Сінгапур таксама ганарыцца сваёй разнастайнасцю, у тым ліку кулінарнай. Тут штогод праходзяць фестывалі — ад «кітайскага» Новага года да Дзіпавалі і Міжнароднага фестывалю мастацтваў.

«У горадзе ёсць нешта для кожнага, незалежна ад узросту», — кажа Какатэ. «Мультыкультурнае грамадства стварае багаты і яркі культурны досвед, які паляпшае жыццё як турыстаў, так і экспатаў».

Каментары

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў3

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе ***** подпісы???» Прапагандыст Тур заблытаўся ў выбарчых рэаліях7

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 20

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне25

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб11

Маск стварае свой уласны горад у Тэхасе1

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў3

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Галоўнае
Усе навіны →